Грамадства3131

У цэнтры Мінска прайшла акцыя «Праспект нацыянальнага сцяга» ФОТЫ

«Малады фронт» на Кастрычніцкай плошчы правёў акцыю, прымеркаваную да гадавіны рэферэндуму 1995 г., у выніку якога была змененая дзяржаўная сімволіка і ліквідаваны статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай. Акцыя сабрала некалькі дзясяткаў чалавек.

13:15

Пратаколы на ўдзельнікаў акцыі складалі 2-х відаў: па артыкуле 23.4 (непарадкаванне міліцыі) і артыкуле 23.34 (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства) Кодэкса аб адміністрацыйнай адказнасці.

Падчас акцыі быў затрыманы журналіст Радыё Свабода Алег Груздзіловіч. Яго затрымалі на праспекце Незалежнасці ля выхаду са станцыі метро «Кастрычніцкая». Журналіста абвінавацілі ў тым, што ён выйшаў на праезжую частку, адвезлі да гатэля «Еўропа», дзе выпісалі штраф 210 тыс. рублёў за парушэнне правілаў дарожнага руху.

12:52

Акцыя дацягнулася да ўніверсама «Цэнтральны».

Машыны працягваюць мыць праспект

Фота з фэйсбука Настассі Шамрэй. Другая справа — Ніна Багінская

12:40

Міліцэйскія начальнікі назіраюць за акцыяй здаля.

12:32

На Кастрычніцкую плошчу прыйшоў Мікалай Статкевіч — ён падзякаваў усім прысутным за ўдзел акцыі.

Зараз на плошчы некалькі дзясяткаў чалавек.

12:30

Актывісты: «ДАІ адмыслова перакрылі рух на праспекце, пусцілі палівачкі. Гэта каб нас ўбачыла менш людзей».

12:24

На плошчы сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, якія трымаюць у руках бел-чырвона-белыя сцягі. Сярод удзельнікаў — Зміцер Дашкевіч, Мікалай Аўтуховіч, Максім Вінярскі, Вольга Мікалайчык і іншыя. Актывісты трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама стужкі. Амаль адразу з'явіліся супрацоўнікі міліцыі, якія пачалі складаць пратакол на аднаго з удзельнікаў акцыі.

Леанід Кулакоў

12:23

У прысутных — каля двух дзясяткаў сцягоў.

Экс-палітвязень Мікалай Аўтуховіч
Вольга Мікалайчык

Каментары31

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома26

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома26

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць