Эканоміка11

Microsoft фіксуе рост кіберпагроз у фінансавым сектары Беларусі

Microsoft фіксуе рост кіберпагроз у фінансавым сектары Беларусі, паведаміла прэс-служба беларускага прадстаўніцтва кампаніі.

Microsoft указвае, што ў сувязі з ростам колькасці кіберзлачынстваў Нацыянальны банк Беларусі выпусціў рэкамендацыі да праграмнага забеспячэння, якія дапамогуць скараціць рызыку крадзяжоў з дапамогай кібератак. Так, кліентам прапаноўваецца ўстанаўліваць ліцэнзійнае ПЗ, у тым ліку антывіруснае, міжсеткавыя экраны (фаерволы/брандмаўэры) і рэгулярна іх абнаўляць. Гэтыя меры абароняць камп'ютары і мабільныя прылады ад вірусаў, з дапамогай якіх хакеры атрымліваюць доступ да канфідэнцыйных дадзеных.

«Microsoft цалкам падзяляе пазіцыю Нацбанка наконт абароны карыстальнікаў ад кіберпагроз, — падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе. — Выкарыстанне кантрафактнага ПЗ цягне за сабой велізарную рызыку стаць ахвярамі махлярстваў у сетцы, пра што сведчаць штогадовыя даследаванні: у працэсе пошуку, загрузкі і ўстаноўкі пірацкага праграмнага забеспячэння карыстальнік падвяргае свой камп'ютар рызыцы ў 92 выпадках са 100. У канчатковым выніку памер шкоды ад выкарыстання пірацкіх «бясплатных» копій праграм значна пераўзыходзіць выдаткі на куплю ліцэнзійных праграм».

Паводле дадзеных Microsoft і Group-IB (кампанія па прадухіленні і расследаванні кіберзлачынстваў і махлярстваў з выкарыстаннем высокіх тэхналогій), за апошні год у краінах СНД колькасць хакерскіх груп, якія выкрадаюць сродкі ў юрыдычных асоб, узрасла на 60%, у той час як колькасць крадзяжоў у фізічных асоб павялічылася ў тры разы. У 2015 годзе была зафіксавана вялікая колькасць мэтавых нападаў на банкі, банкаматы і карыстальніцкія акаўнты, звязаных з прымяненнем дэструктыўных праграм для спісання сродкаў з банкаўскіх рахункаў.

Верагоднасць кібератак, звязаных з узломам банкаматаў, павышаецца з-за ўстаноўкі непатрэбных, а часам і небяспечных праграм. Больш за тое, у якасці ПЗ у банкаматах часта выкарыстоўваецца Windows XP, для якой Microsoft спыніў выпуск абнаўленняў яшчэ ў 2014 годзе. Інжынеры памылкова мяркуюць, што калі банкамат працуе, то і абнаўляць праграмнае забеспячэнне не варта. Без неабходных абнаўленняў сістэма становіцца ўсё больш уразлівай, адзначае Microsoft.

Найбольш папулярным відам махлярства стаў кардынг, пры якім зламыснікі выконваюць аперацыі з выкарыстаннем плацежных карт і іх рэквізітаў. Хакеры атрымліваюць доступ да карт пры дапамозе ўзлому сервераў інтэрнэт-крам, плацежных і разліковых сістэм, а таксама персанальных камп'ютараў праз праграмы аддаленага доступу, траяны і боты пры ўстаноўцы кантрафактнага ПЗ.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым5

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым

Усе навіны →
Усе навіны

Польская пракуратура пацвярджае, што напад на расійскага апазіцыянера Волкава рабіўся «пад уплывам» Леаніда Неўзліна3

Лукашэнка прыгразіў ураду адказнасцю за «свавольствы» з цэнамі5

Украіна ракетным ударам пакінула расійскую элітную брыгаду марпехаў без камандавання4

Ілан Маск заявіў, што штучны інтэлект ужо сёння разумнейшы за большасць людзей4

Зяленскі прапанаваў узначаліць урад Украіны Юліі Свірыдзенка

Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго12

Лукашэнка праверыў фізпадрыхтоўку генералаў. «Усе паказалі толькі выдатныя вынікі»17

У Краматорску збеглі з-пад украінскага канвою чацвёра расійскіх вайскоўцаў3

На раскопках у Крэўскім замку знайшлі некалькі кукуцяў. Што гэта такое?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым5

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць