Свет

Таблічка ў памяць пра закатаваных беларусаў у Штуттхофе

У выніку сумеснай працы генконсульства ў Гданьску й дзяржаўнага музэю Штуттхоф удалося ўстанавіць асобы 1002 беларусаў, якія загінулі ў канцлягеры. Рада музэю падтрымала ініцыятыву консульства ўсталяваць у былым канцлягеры таблічку ў памяць пра беларусаў, якія страцілі жыцьцё ў гітлераўскіх катавальнях.

У польскім мястэчку Штутава прайшлі ўрачыстасьці з выпадку 63‑й гадавіны вызваленьня вязьняў канцэнтрацыйнага лягеру Штуттхоф

. Ён быў вызвалены войскамі Другога беларускага фронту.

Ад імя Генэральнага консульства Беларусі ў Гданьску вянок памяці да помніку ахвярам нацысцкіх злачынстваў усклаў кіраўнік консульскай установы Руслан Есін.

У размове з карэспандэнтам БЕЛТА ён сказаў, што ў выніку сумеснай працы генконсульства ў Гданьску й дзяржаўнага музэю Штуттхоф удалося ўстанавіць асобы 1002 беларусаў, якія загінулі ў канцлягеры. Рада музэю падтрымала ініцыятыву консульства ўсталяваць у былым канцлягеры таблічку ў памяць пра беларусаў, якія страцілі жыцьцё ў гітлераўскіх катавальнях.

Канцэнтрацыйны лягер Штуттхоф гітлераўцы стварылі 2 верасьня 1939 году — на наступны дзень пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны. Паводле ацэнак гісторыкаў, нацысты закатавалі ці забілі ў лягеры 110‑127 тысяч чалавек, выхадцаў з 26 краін, у тым ліку 49 тысяч жанчын і дзяцей. Вязьні канцлягеру былі вызваленыя Чырвонай Арміяй 9 траўня 1945 году.

Паводле БЕЛТА

Каментары

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну37

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

Вячорка Анжаліцы Борыс: Праблема на баку Лукашэнкі, які не хоча Пачобута выпускаць8

Вызваленыя беларускія палітвязні расказалі, якія пачуцці маюць пасля вызвалення3

МЗС Літвы: Еўрасаюз нават не абмяркоўвае пытанне зняцця санкцый з Беларусі11

Анжаліка Борыс: Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады8

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну37

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць