Шэры драпежнік, які пакусаў на Гомельшчыне жыхароў вёскі Першамайск, аказаўся заражаны шаленствам. Гэта спраўдзілі ветэрынарныя службы. Яны правялі даследаванне адсечанай ваўчынай галавы.

Пятнаццацігадовы падлетак забіў шалёнага ваўка сякерай. Да гэтага звер паспеў пакалечыць трох членаў адной сям'і і іх суседа. Жыхары вёскі цяпер знаходзяцца ў шпіталі ў стане сярэдняй цяжкасці.
Практычна ў кожнага з іх на целе выяўленыя ірваныя раны. Не прайшоў воўк і міма жывёл. Пацярпелі шэсць сабак і конь. Некаторых жывёл ужо усыпілі.
Чытайце:
Каментары