Улада1010

Работнікаў БелАЭС пры ўваходзе на аб'ект будуць ідэнтыфікаваць па сятчатцы вока і масе цела

Набліжаецца да завяршэння будаўніцтва ваеннага гарадка вайсковай часці 7434 унутраных войскаў МУС Беларусі, якая будзе ахоўваць Беларускую АЭС, паведамляе газета «На страже». Восенню гэтага года «вайскоўцы прыедуць у часць, абсталяваную перадавым узбраеннем і тэхнікай», з інфраструктурай мястэчка не змогуць канкурыраваць нават сталічныя брыгады УВ — в/ч 3214 і 5448.

Аб стварэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы батальёна паведаміў яго камандзір падпалкоўнік Віктар Жадобін (сын былога міністра абароны Юрыя Жадобіна).

«Фармуецца асобны ўзвод спецыяльнага прызначэння. Група будзе кругласутачна дзяжурыць на кантрольна-прапускным пункце з размешчанай непадалёк бронетэхнікай, каб у любую хвіліну адбіць напад, напрыклад, дыверсантаў або тэрарыстаў», — піша газета.

Паведамляецца, што бяспека АЭС уключае некалькі узроўняў абароны. На адным з іх вайскоўцы в/ч 7434 з дапамогай тэхнічных сродкаў і біяметрычнага абсталявання будуць ідэнтыфікаваць супрацоўнікаў станцыі, «як мяркуецца, па сятчатцы вока і адбітках пальцаў, масе цела і камплекцыі, а таксама правяраць дакументы, спыняць пранос забароненых прадметаў».

У 16 вальерах хутка паселяцца ахоўныя і вышуковыя сабакі. У кіналагічным гарадку ёсць памяшканні для падрыхтоўкі спецыялістаў-кінолагаў, аб'екты для абслугоўвання і дрэсіроўкі чатырохногіх байцоў. Іх прывязуць з кіналагічнага цэнтра ўнутраных войскаў у Магілёве.

З-за асаблівасцяў выканання задач па ахове АЭС штатныя воінскія званні ўведзеных пасад у батальёне будуць на прыступку вышэй у параўнанні з аналагічнымі пасадамі ў іншых часцях. Па больш высокім разрадзе будзе разлічвацца і грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых.

Нагадаем, цалкам фармаванне часці павінна завяршыцца ў верасні 2017 года.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пры перагрузцы аўтамабіляў з ЗША беларускія мытнікі знайшлі ў грузе янота ФОТЫ1

ЗША прыпыняць выдачу толькі іміграцыйных віз

Беларускія сілавікі вучаць у сябе на базе нігерыйскі спецназ4

Фядута пра сваю «справу змоўшчыкаў»: Злавілі лохаў, якія паверылі ў тое, што змова магчымая12

Стась Карпаў: А што, ёсць абавязак — любіць гей-парады?67

Кітайскі конік, які з'явіўся ў выніку браку вытворчасці, стаў вірусным хітом сезона3

ЗША прыпыняе выдачу іміграцыйных віз для грамадзян 75 краін, уключна з Расіяй. Ці датычыць гэта Беларусі, пакуль невядома6

Марына Гірын, якая ўсё ж трапіла да прэзідэнта Польшчы, абурылася, што яму падарылі ляльку з анучы42

Трамп абяцае падтрымку пратэстоўцам у Іране. Але ці ёсць у яго дастатковыя сілы?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць