Эканоміка88

Лукашэнка паабяцаў дазволіць турэцкаму інвестару набыць стратны завод у Ваўкавыску

Аляксандр Лукашэнка дазволіць турэцкаму інвестару набыць стратны Ваўкавыскі завод дахавых і будаўніча-аддзелачных машын (ДБАМ) у растэрміноўку на 5 гадоў пры ўмове навядзення тут ідэальнага парадку за два гады. Пра гэта ішла гаворка падчас наведвання кіраўніком дзяржавы гэтага прадпрыемства.

Фота president.gov.by

Наведванне гэтага праблемнага прадпрыемства не было прадугледжана праграмай рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць. Рашэнне аб тым, што Аляксандр Лукашэнка пабывае на заводзе ДБАМ, было прынята адразу ж па выніках нарады ў Ваўкавыскім райвыканкаме.

Завод знаходзіцца ў жаласным стане. Гатоўнасць купіць прадпрыемства выказаў турэцкі інвестар, які цяпер часткова тут працуе.

«Калі мы дамаўляемся, што вы за два гады прыведзяце тут усё ў парадак, паставіце высокатэхналагічнае абсталяванне і пачнеце вырабляць экспартна арыентаваную прадукцыю, то вам будзе дадзена пяцігадовая адтэрміноўка», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што падтрымліваць новаўвядзенні і дапамагаць інвестару будуць кіраўніцтва раёна і вобласці. Аляксандр Лукашэнка даручыў старшыні КДК Леаніду Анфімаву курыраваць рэалізацыю гэтага праекта.

«Калі мы хочам працаваць з інвестарам, нашых рызык тут няма. Калі не выканае ўмовы — вернем сабе прадпрыемства і будзем працаваць», — сказаў Лукашэнка.

Турэцкі інвестар прысутнічае пры наведванні прадпрыемства і паабяцаў, што праз два гады прэзідэнт зможа ўбачыць тут сучасную высокатэхналагічную вытворчасць.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь даўно працуе з турэцкімі партнёрамі, у асноўным у будаўніцтве, паколькі ў краіне створаны добрыя ўмовы для інвестараў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць