Спорт8181

Зборная Беларусі на адкрыцці Паралімпіяды ў знак салідарнасці панясе сцягі Расіі?

Старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель распавёў, што беларускія спартсмены на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра будуць несці беларускі і расейскі сцягі.

«Я як кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі не збіраюся маўчаць ні тут, ні ў Бразіліі. Я нават даручыў узяць на адкрыццё Гульняў у Рыа беларускія і, адназначна, расійскія сцягі. У мяне яны дакладна там будуць.

Першае адчуванне ад рашэнне CAS? Шок! Я хачу сказаць, што самы няправільны крок за ўсю гісторыю паралімпійскага руху. А тое, што інвалідаў ставяць у раздзел палітыкі, — гэта наогул блюзнерства.

Чаму ніхто не называе прозвішчы ўладальнікаў гэтых спроб з допінгам? Ёсць інфармацыя, што гэтыя спробы з зімовых відаў спорту. Тады прычым тут летнія? Назавіце прозвішчы і дыскваліфікуйце іх.

Я ўпэўнены, што недзе праз паўгода перад Паралімпійскім камітэтам Расіі пачнуць прасіць прабачэння.

Расійскім паралімпійцам прапаноўвалі выступаць пад сцягам IPC. Гэта жаданне раздраіць грамадства. Гэта (выступленне пад сцягам IPC) не дапушчальна. Гэта чыста палітычны момант. Калі вы будзеце выступаць пад сцягам не Расіі, тады будзем з вамі размаўляць. Але для гэтага вы павінны ледзь не прызнаваць Расею. Але гэта проста нерэальна.

Гэта ўсё палітычны трук, мэтай якога з'яўляецца раскалоць Расію. Але яны не разумеюць, што чым горш Расеі, тым яе народ больш згуртаваны», — сказаў Шэпель.

Паралімпійскія гульні 2016 года пройдуць у Рыа-дэ-Жанейра з 7 па 18 верасня.

Каментары81

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць