Грамадства

Украіна заклікае Беларусь ігнараваць мясцовыя выбары на Данбасе і выбары ў Дзярждуму ў Крыме

Украіна заклікае беларускі бок у выпадку правядзення мясцовых выбараў на Данбасе праігнараваць іх, а таксама выбары ў Дзярждуму Расіі на тэрыторыі Крыма, не накіроўваць назіральнікаў.

Пра гэта заявіла журналістам у Мінску 26 жніўня першы віцэ-спікер Вярхоўнай рады, прадстаўнік Украіны ў гуманітарнай падгрупе трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны Ірына Герашчанка.»Хачу звярнуцца да нашых беларускіх калег з просьбай устрымацца ад любых спробаў, ад, магчыма, нейкіх настойлівых запрашэнняў Расійскай Федэрацыі ўзяць удзел як назіральнікаў у выбарах на акупаваных, анексаваных украінскіх тэрыторыях», — сказала Герашчанка.

«Мы ведаем, што ў верасні ў Расійскай Федэрацыі праходзяць выбары ў Дзяржаўную думу. І украінскі бок апелюе да ўсіх нашых міжнародных партнёраў, да ўсіх нашых суседзяў з просьбай устрымацца ад таго, каб накіроўваць сваіх назіральнікаў на анексаваныя тэрыторыі», — дапоўніла першы віцэ-спікер Вярхоўнай рады.

Украіна не прызнае выбары, якія адбываюцца «на адкушанай, выкрадзенай зямлі», падкрэсліла Герашчанка.

У Расіі 18 верасня пройдзе адзіны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў Дзярждумы, кіраўнікоў суб'ектаў федэрацыі, а таксама дэпутатаў мясцовых органаў улады. Тэрміны правядзення мясцовых выбараў на Данбасе неаднаразова пераносіліся, умовы і мадальнасці іх правядзення пастаянна абмяркоўваюцца ў Мінску на пасяджэнні трохбаковай кантактнай групы па Украіне.

Каментары

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць