П'яны кіроўца ўрэзаўся ў аўтамабіль, у якім ехала народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка. Аварыя адбылася ў ноч на нядзелю, 11 верасня, у Кіеве, паведамляе партал dtp.kiev.ua.

Аўтамабіль, пасажырам якога была Саўчанка, спыніўся за аўтамабілем BMW, кіроўца якога стаў мяняць кола.
У момант спынення кіроўца, які рухаўся ў гэтым жа шэрагу, не паспеў адрэагаваць і пратараніў машыну Саўчанка. Ахвяраў і пацярпелых у выніку аварыі няма.



Пры афармленні ДТЗ паліцэйскія зафіксавалі 1,67 праміле алкаголю ў крыві кіроўцы, вінаватага ў здарэнні.
Каментары