Грамадства

Сельгаскірмашы пройдуць 8—9 кастрычніка ў Мінску каля «Чыжоўка-Арэны» і Палаца спорту

Два маштабныя агульнагарадскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у бліжэйшыя выхадныя, 8—9 кастрычніка, у Мінску. Такая інфармацыя размешчана на сайце галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

З 9.00 да 16.00 разгорнецца кірмаш выхаднога дня на пляцоўцы, прылеглай да вялікай арэны ШКСЗК «Чыжоўка-Арэна» (вул. Ташкенцкая, 19), дзе сельскагаспадарчую прадукцыю прадставяць прадпрыемствы Гродзенскай вобласці: Гродзенскі, Лідскі, Ваўкавыскі, Ашмянскі і Слонімскі мясакамбінаты, Лідскі малочна-кансервавы камбінат, Малочная кампанія «Навагрудскія дары», Шчучынскі масласырзавод, Дзятлаўскі сыраробны завод, Гродзенская агароднінная фабрыка, фермерскія гаспадаркі, птушкафабрыкі, рыбгасы, прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі інш.

У гэты ж час адбудзецца агульнагарадскі сельскагаспадарчы кірмаш выхаднога дня на пляцоўцы ў раёне Палаца спорту (пр. Пераможцаў, 4) з удзелам прадпрыемстваў Мінска, Мінскай вобласці, Белкаапсаюза, ДА «Белводгас» і іншых.

На кірмашах у шырокім асартыменце будзе прадстаўлена прадукцыя новага ўраджаю (бульба, капуста, буракі, морква, цыбуля, яблыкі, грушы, гарбузы, кабачкі, журавіны), а таксама мёд, мяса і паўфабрыкаты, каўбасныя вырабы, вэнджаніна, сыры, масла, малочная прадукцыя, жывая рыба, саджанцы пладова-ягадных дрэў і кустоў.

Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і людзям з абмежаванымі магчымасцямі забяспечаць бясплатную дастаўку сельгаспрадукцыі.

Каментары

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць