Грамадства1717

Як у Горадні маладыя бацькі намагаюцца стварыць беларускамоўную групу ў дзіцячым садку

Маладая сям’я выступіла з ініцыятывай стварыць другую ў Горадні беларускамоўную дзіцячую групу ў адным з дзіцячых садкоў у раёне вуліц Рэпіна, Вольгі Саломавай і Фолюш. Маці паўтарагадовага Янкі, Аксана Станкевіч разам з мужам ужо цяпер клапоцяцца пра тое, у які садок адправіць сваё дзіця ў наступным годзе.

«Мы — беларускамоўная сям’я. Наш малы з першых дзён жыцця чуе менавіта беларускую мову. Яго першыя словы таксама былі «мама» і «тата». І калі нехта скажа яму, што гэта «папа», Янка не зразумее, што адбываецца. Таму мы вырашылі, каб прынамсі дашкольную адукацыю наш сынок атрымаў на беларускай мове. Яму нашмат лягчэй будзе стасавацца з дзеткамі, якія будуць яго разумець і якіх зможа разумець ён сам. На жаль садок №45 з беларускамоўнай групай знаходзіцца ад нас вельмі далёка і таму мы спрабуем зрабіць нешта аналагічнае ў нашым раёне», — кажа маці Янкі.

Аксана Станкевіч разам з мужам звярнуліся ў аддзел адукацыі, дзе бацькам параілі сабраць 7—8 асобаў. Цяпер бацькі чакаюць, пакуль назбіраецца патрэбная колькасць людзей, каб разам вызначыцца, які дзіцячы садок будзе найбольш зручным для ўсіх. У аддзеле адукацыі паведамілі, што абраць садок можна будзе самастойна, галоўнае — сабраць ахвотных.

Распаўсюджваць інфармацыю бацькі пачалі ў сацыяльных сетак, дзе размясцілі сваю аб’яву. На дадзены момант адгукнуліся дзве асобы. «Праблема менавіта ў тым, каб нехта далучыўся. Гэта будзе адна групка ў межах аднаго дзіцячага садка, і, калі звычайна ў групе 25-30 чалавек, то хутчэй за ўсё мы столькі не назбіраем. Гэта амаль немагчыма, калі рэальна ацэньваць абстаноўку. Хутчэй за ўсё, там будзе да 10-ці дзетак і выхавацель зможа больш часу прысвяціць кожнаму дзіцяці. Дзеткі будуць больш дагледжаныя. Гэта адна з вялікіх перавагаў, дзеля якой варта да нас далучыцца», — заахвочвае маці Янкі.

Акрамя таго моцным аргументам на карысць такой групы з’яўляецца статыстычна меншая колькасць захворванняў у дзетак. «Калі менш дзяцей, то адпаведна менш носьбітаў вірусаў. Дзеткі стасуюцца вузкім колам, размаўляюць, гуляюць паміж сабою. Мінулая практыка беларускамоўнай дзіцячай групы аказалася паспяховай».

«З выхавальніцай таксама не павінна ўзнікнуць складанасцяў, — лічыць Аксана Станкевіч. — У аддзеле адукацыі нам патлумачылі, што яны могуць забяспечыць працаўніка або мы можам знайсці яго самастойна. Нашыя папярэднікі шукалі шляхам расклейвання аб’яў на філфаку і педуніверы. І ў выніку знайшлі дзяўчыну, якая пачала працаваць з беларускамоўнай групай. Усё ж такі зараз эканамічны крызіс, людзі шукаюць працу і часта без поспеху, таму, думаю, гэта не праблема».

«Што да выхавання, мне б хацелася, каб дзеткам чыталі беларускія казкі. Я лічу, што ў Беларусі ўвогуле цяпер вялікая праблема з дзіцячымі кніжкамі на беларускай мове. Янка напрыклад больш за ўсё любіць цацкі і кніжкі з гукамі. У адной кніжцы, напрыклад, гучаць вершыкі, але па-расейску. Мы ўсё ж такі імкнемся набываць нешта беларускае, нейкія пластыкавыя цацкі беларускай вытворчасці, але недахоп адчуваецца. Усё роўна, галоўнае для нас — гэта дачыненні на беларускай мове паміж дзеткамі і выхавацелем».

Як у сённяшніх умовах выхаваць дзіця па-беларуску?

«Самае галоўнае — гэта размова ў сям’і, — Раіць маладая мама. — Першую ступень адукацыі дзеткам даюць менавіта бацькі. І якую мову яны пачнуць чуць, на якой мове скажуць першае слова, тая мова стане для іх роднай. І ўжо потым дзіця зможа абраць расейскую мову для размовы з іншымі, але ўсё ж такі роднай для яго застанецца беларуская».

Аксана з мужам прыйшлі да беларускай мовы ў больш сталым узросце. Беларускасцю яна «заразілася» ад выкладчыка беларускай літаратуры на юрыдычным факультэце. «Я вучылася на юрыста і выкладчык у нас быў вельмі файны, спадар Запрудскі. Ён вельмі шмат прапаноўваў беларускіх кніг, гістарычных даведак. Потым пачалі з’яўляцца беларускамоўныя кантакты, сябры. І потым ужо таксама праз каханне, — пасміхаецца Аксана. — З мужам мы вырашылі размаўляць дома па-беларуску».

Нашая суразмоўца паходзіць з Любані, ейны муж — з Вілейкі. Пазнаёміліся ў Менску, дзе і засталася большасць супольных беларускамоўных сяброў. У Горадню трапілі па размеркаванні і ў сувязі з працай.

«Мы не імкнемся выступаць супраць плыні. Я — судовы выканаўца, і калі да мяне прыходзіць чалавек і не хоча размаўляць па-беларуску, я пераходжу на расейскую мову. Як юрыст, магу сказаць, што паводле заканадаўства чалавек вольны выбіраць адну з дзвюх моваў, але ў нашай краіне не заўсёды ёсць такая магчымасць. Большасць адукацыі ўсё ж такі адбываецца на расейскай мове. Большасць таго, што людзі чытаюць, ці глядзяць па тэлебачанні, ці слухаюць па радыё, ці бачаць у вулічных надпісах і аб’явах, гэта ўсё на расейскай мове. Грамадства дыктуе расейскую мову. І ў чалавека не застаецца шанцаў на выбар. Але трэба разумець, што ў рэшце рэшт мы беларусы і ў нас ёсць уласныя каштоўнасці, уласная мова, уласныя асаблівасці. Не трэба гнацца за большасцю».

Зацікаўленыя ініцыятывай Аксаны Станкевіч могуць скантактавацца з ёй па тэлефонах: +375 (44) 768-05-14 (Vel), +375 (33) 381-72-78 (МТС).

Каментары17

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі21

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ27

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

Ці сапраўды ў сённяшніх рэаліях адвакат у Беларусі выконвае ролю паштальёна? Адказвае адвакат Лепрэтар6

Які адпачынак лепшы — адзін вялікі ці некалькі маленькіх? Навукоўцы далі адказ

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі21

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць