Здароўе2424

Медыкі абвяргаюць карысць для здароўя невялікіх доз алкаголю

Алкаголь нават у невялікіх колькасцях з'яўляецца таксічным рэчывам, якое наносіць шкоду здароўю чалавека. Пра гэта сёння ішла размова на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БелТА, прысвечанай фактарам рызыкі для здароўя беларускіх мужчын і мерам прафілактыкі.

Медыкі сыходзяцца ў меркаванні, што бясшкодных доз алкаголю няма, незалежна ад брэндаў. Спецыялісты таксама заклікалі не давяраць сцвярджэнням, што, напрыклад, сакрэт моцнага здароўя і даўгалецця горцаў крыецца ва ўжыванні добрага віна. Як растлумачыў намеснік дырэктара РНПЦ псіхічнага здароўя Сяргей Осіпчык, іх сакрэт у спрыяльных умовах жыцця ў цэлым, алкаголь жа горцы ўжываюць у вельмі ўмераных колькасцях.

У Беларусі, на думку спецыялістаў, акрамя абмежавальных мер па продажы алкагольных напояў неабходна займацца развіццём культуры ўжывання спіртнога.

Штогод 19 лістапада ў свеце адзначаецца Міжнародны мужчынскі дзень, які закліканы прыцягнуць увагу не толькі да павышэння ролі мужчын у сям'і і выхаванні дзяцей, але і да захавання здароўя хлопчыкаў і мужчын, іх сацыяльнага, эмацыйнага, фізічнага і духоўнага дабрабыту. У Беларусі доўгі час назіраецца выражаны дысбаланс па паказчыках здароўя паміж жанчынамі і мужчынамі. Розніца ў чаканай працягласці жыцця мужчын і жанчын складае каля 11 гадоў, што значна больш, чым у краінах ЕС, і перавышае гэты паказчык у дзяржавах СНД. Невыпадкова пытанні захавання мужчынскага здароўя вылучаныя ў асобны кірунак у дзяржаўнай праграме «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016—2020 гады.

Апытанка

Каментары24

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома14

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома14

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць