Усяго патроху88

На пахаванне палітыка ў Тайвані паклікалі 50 стрыптызёрак

Абмеркаванне пахавання ў Тайвані з удзелам 50 стрыптызёрак стала тэмай тыдня ў кітайскім інтэрнэце, піша ВВС.

Гэтая пахавальная працэсія стала ледзь не самым маляўнічым шоу ў гісторыі невялікага гарадка Чыаі. Фота Getty

У чацвер у горадзе Чыаі на поўдні правінцыі хавалі памерлага ў мінулым месяцы мясцовага палітычнага дзеяча Тунга Сыана. Па сеціве распаўсюдзілася відэа пахавальнай працэсіі з напаўголымі танцоркамі на дахах джыпаў.

Сям'я нябожчыка патлумачыла, што Тунга Сыан быў вельмі жыццелюбівым чалавекам і ўмеў атрымліваць задавальненне ад жыцця. Зладзіўшы яму такое пахаванне, сваякі хацелі аддаць даніну гэтай яго рысе, паведамляе мясцовая прэса.

Працэсія складалася з рознакаляровых джыпаў, з якіх неслася гучная музыка. За імі ішлі барабаншчыкі і маршыраваў адмысловы танцавальны калектыў. Запрошаныя акцёры былі апранутыя ў касцюмы бажкоў і гіганцкіх лялек.

Такой маляўнічай працэсіі ціхі правінцыйны гарадок не бачыў ніколі, пішуць мясцовыя СМІ.

Getty

Тунга Сыан займаўся палітыкай некалькі дзесяцігоддзяў, а ў апошнія гады ўзначальваў мясцовы савет. Ён быў вельмі папулярнай фігурай у палітычных колах Тайваня.

Ён памёр у 76 гадоў ад хваробы, назва якой не ўдакладняецца.

«За два дні да пахавання ён з'явіўся нам у сне і сказаў, што хоча менавіта такой цырымоніі», — сказаў у інтэрв'ю тайваньскай тэлекампаніі CTS брат нябожчыка.

Відэа з пахавання разышліся па кітайскім інтэрнэце і актыўна абмяркоўваюцца ў мясцовай сацыяльнай сетцы Weibo.

«Вось гэта пахаванне, вось дык яно», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

«Падобна, што ў гэтай справе Тайвань на першым месцы», - падтрымаў іншы.

Многія карыстальнікі пахвалілі сям'ю памерлага за маляўнічае прадстаўленне, якое пацешыла жыхароў горада.

«Вось што значыць быць сапраўды народным выбраннікам», — сказаў адзін з жыхароў Чыаі.

«Мясцовыя жыхары просяць: калі ласка, памрыце яшчэ разок», — пажартаваў другі.

Удзел танцораў і нават стрыптызерак у пахаванні — не такая ўжо незвычайная практыка ў некаторых пластах тайваньскага грамадства, якія прытрымліваюцца паганскіх абрадаў і вераць у тое, што духаў неабходна забаўляць.

Каментары8

Цяпер чытаюць

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Новыя рэаліі з AI». У кампаніі Vizor Games — скарачэнні9

«У мяне не было мільёнаў у 14 гадоў». Джаан Роўлінг адхіліла спробу Эмы Уотсан памірыцца пасля сваркі вакол трансфобіі9

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію20

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію2

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?6

На польскай мяжы знікла чарга з легкавых аўтамабіляў1

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец4

Берлінскі беларус напісаў, як у Мінску бедна, тандэтна і нудна. Яму рэзка адказаў Стась Карпаў59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць