Здарэнні

У Крыме ад сутыкненьня зь яхтай загінуў беларус

У акваторыі крымскага гораду Алушта напярэдадні 16 ліпеня беларус на водным матацыкле сутыкнуўся зь яхтай і загінуў.

У акваторыі крымскага гораду Алушта

напярэдадні 16 ліпеня беларус на водным матацыкле сутыкнуўся зь яхтай і загінуў.

Паводле зьвестак крымскіх раватальнікаў а 15:45 у Алушцінскі райаддзел МНС паступіла паведамленьне пра тое, што насупраць пляжу санаторыя «Крымская рыўера» здарылася бяда. У 500 мэтрах ад берагу сутыкнуліся водны матацыкал і яхта. На вялікай хуткасьці скутэр «Ямаха» не пасьпеў выруліць і ўрэзаўся ў борт прыватнай яхты «Анжаліка». 26‑гадовы юнак, жыхар Менску, які кіраваў гідраматацыклам, ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы.

Як стала вядома, малады чалавек перад гэтым выпіваў на беразе з сваім сябруком. Затым хлопцы ўзялі на пракат скутэр і зладзілі «гонкі». Сябра загінулага ўратаваўся дзівам: за некалькі ймгненьняў да ўдару ён на павароце зваліўся ў ваду.

Цяпер працягваецца расьсьледаваньне гэтага здарэньня, усчатая крымінальная справа.

Паводле mvkursk.ru

Глядзі яшчэ:
У Крыме патанула маладая гарадзенка
У Крыме ў аварыю трапіў аўтобус зь беларускімі турыстамі

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?7

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Прапаганда расказала, ці звольнілі маёра міліцыі, якога затрымалі на «Гуканні вясны» ў Гомелі4

«Ён да гэтага часу прыходзіць у сябе пасля ўдару ў сківіцу». Трамп высмяяў Макрона і яго жонку на фоне новай атакі на НАТА11

«Аршанскі афшор» для ўнука Лукашэнкі. Малодшы Аляксандр Лукашэнка пабудуе цэх за дзяржаўныя мільёны11

«О, женщина из рода Рогволода!»: Вялікі тэатр абвесціў конкурс на рускамоўную оперу-балет пра полацкіх князёў29

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю21

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?7

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць