Грамадства3535

У Гомелі актывіст «гучна лаяўся матам». Хоць пасля анкалогіі ледзь размаўляе шэптам

У судзе Гомельскага раёну 4 красавіка разглядалася адміністрацыйная справа ў дачыненьні да рэгіянальнага прадстаўніка Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Віктара Казлова за «дробнае хуліганства».

Амапаўцы затрымалі Казлова ўранку 25 сакавіка ў вёсцы Цярэшкавічы, калі ён выпраўляўся ехаць у Гомель, каб удзельнічаць у «Маршы недармаедаў — 2». Завезьлі ў райаддзел, адтуль яго прэвэнтыўна адправілі ў ізалятар, дзе ён двое сутак правёў за кратамі. Амапаўцы ў сваіх рапартах напісалі, што, маўляў, яны 25 сакавіка ахоўвалі грамадзкі парадак, а Казлоў брыдка лаяўся на вуліцы, на заўвагі не рэагаваў, спрабаваў уцячы, хапаўся за форму.

Судзьдзя Тамара Застаўнецкая дапытала найперш у якасьці сьведкі мясцовага жыхара Віктара Тамашова, які размаўляў на вуліцы з Казловым, калі іх падрэзаў амапаўскі УАЗік. Казлова схапілі і запіхнулі ў машыну.

«Я можа два крокі зрабіў, як міліцэйская машына з Казловым ад’ехала. Такое толькі ў кіно па тэлевізары бачыў», — распавёў суду сьведка.

Пасьля гэтага трое амапаўцаў адзін за адным пачалі распавядаць, як яны несьлі службу па ахове грамадзкага парадку ў аграгарадку Цярэшкавічы. Маўляў, ехалі па вуліцы з хуткасьцю ня больш за 20 кілямэтраў, калі пачулі, што Казлоў «гучна крычаў, лаяўся матам». Яны спыніліся, папярэджвалі, але Казлоў на заўвагі не рэагаваў.

Віктар Казлоў прадставіў суду даведкі з анкалягічнага цэнтру, што яму выдалілі паўлёгкага. Ён патлумачыў, што наагул ня можа крычаць і што размаўляе ледзь ня шэптам.

Самі амапаўцы, дарэчы, называлі свае прозьвішчы надзвычай ціха, гаварылі невыразна. Многія прысутныя не маглі разабраць, пра што гаворка.

Судзьдзя Застаўнецкая рабіла заўвагі і нават выдаліла двух чалавек з судовага паседжаньня, якія прыйшлі падтрымаць Віктара Казлова. Але калі й камандзір групы Сярдзюк пачаў ледзь чутна вымаўляць сваё прозьвішча, прысутны ў зале пенсіянер Уладзімер Кацора параіў: «Кажы гучней: «Паскудаў Паскуда Паскудавіч» — устаў і выйшаў з залі.

Судзьдзя Застаўнецкая абвясьціла перапынак, выйшла ў калідор і загадала міліцыянту на вахце не выпускаць Кацору. Перапыніўшы разгляд адміністрацыйнай справы пра хуліганства Віктара Казлова, судзьдзя тут жа распачала адміністрацыйны працэс у дачыненьні да Ўладзімера Кацоры за непавагу да суду.

І літаральна праз тры хвіліны прагучаў вырак: штраф Кацору памерам 10 базавых велічыняў, альбо 230 рублёў.

«Цяпер буду ведаць, колькі каштуе сказаць у судзе праўду, — падсумаваў палітык. — Я сам ужо ня раз трапляў на такі канвэер, калі мянты самі хапаюць, самі лжэсьведчаць. Я абурыўся, выказаў такім чынам свой пратэст. Наўпрост назваў рэчы сваімі імёнамі. Беларусь Аляксандар Лукашэнка і сапраўды за цывілізаваным сьветам не вядзе».

Што да адміністрацыйнай справы Віктара Казлова, то судзьдзя Застаўнецкая абвясьціла перапынак, каб атрымаць адказ ад органаў унутраных спраў, на падставе якога распараджэньня група АМАПаўцаў апынулася ўранку 25 сакавіка ў аграгарадку Цярэшкавічы, што за 20 кілямэтраў ад Гомеля.

Каментары35

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць