Улада1414

Лукашэнка пракаментаваў ракетныя ўдары ЗША па Сірыі

president.gov.by

Дзяржавам недазваляльна вырашаць унутраныя пытанні за кошт агрэсіўнай замежнай палітыкі. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час размовы з працоўным калектывам ААТ «Рэчыцадрэў», каментуючы нядаўнія ракетныя ўдары ЗША па сірыйскіх ваенных аб'ектах.

«Я калі гэта даведаўся, вельмі шкадаваў. Вырашаць ўнутрыпалітычныя пытанні за кошт агрэсіўнай замежнай палітыкі — гэта не той шлях, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Сёння Амерыка ў адзіночку і нават са сваімі бліжэйшымі натаўскімі саюзнікамі не зможа перакуліць або кіраваць усім светам. Трэба абмежаваць апетыты і займацца тым, дзе вельмі вялікія твае інтарэсы. А яны — у Паўночнай Амерыцы перадусім».

Разам з тым кіраўнік дзяржавы прапанаваў зірнуць на дадзеную праблему шырэй. Дональд Трамп быў абраны народам прэзідэнтам ЗША, аднак палітычная эліта краіны і парламент спрабуюць супрацьстаяць яму. У гэтых умовах амерыканскі лідар стараецца выконваць дадзеныя грамадзянам падчас перадвыбарчай кампаніі абяцанні, але рэалізацыю гэтых ініцыятыў усяляк спыняюць.

«Яму трэба даказваць, што ён можа кіраваць краінай. А там перашкаджаюць, не даюць — і прайграюць, і некаторыя багатыя», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. І тады, каб вырашыць унутрыпалітычныя пытанні і спадабацца людзям, націскаюць на кнопку, адзначыў ён.

З іншага боку, ёсць факты газавай атакі на мірных грамадзян у Сірыі (калі яны праўдзівыя), дадаў кіраўнік дзяржавы. Хаця інфармацыя аб гэтым здарэнні вельмі супярэчлівая, яна стала фармальнай прычынай ракетных удараў ЗША.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што перш чым прадпрымаць гэтак сур'ёзныя дзеянні, неабходна грунтоўна разабрацца ў сітуацыі.

У прыклад кіраўнік краіны прывёў знешнюю палітыку Кітая. Гэта магутная дзяржава, якая валодае сучасным узбраеннем, не ўвязваецца ў міжнародныя канфлікты — краіна працуе над развіццём сваёй эканомікі і сёння з'яўляецца сусветным лідарам па многіх пазіцыях.

Што тычыцца супрацьстаяння Расіі і Амерыкі, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што гэтыя дзве ядзерныя імперыі не дойдуць да адкрытага сутыкнення. У адваротным выпадку свет чакае катастрофа, бо ў гэтую вайну ўвяжуцца і астатнія краіны, якія валодаюць ядзернай зброяй. «Свет падышоў да вельмі небяспечнай рысы, ніколі яшчэ гэтага не было», — заўважыў беларускі лідар.

На думку кіраўніка дзяржавы, лідары вядучых краін павінны сесці за стол перамоваў, каб абмеркаваць, у якім свеце хочуць жыць людзі, і прыняць адпаведныя рашэнні.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам1

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі мужчыну, які цалкам голы вылез з каналізацыі на вачах у мінакоў7

Былы дэпутат Вярхоўнай Рады Алег Цароў, якога завочна асудзіла і шукае Украіна, наведаў Беларусь8

Церцель заявіў пра ліквідацыю «сеткі», якая праслухоўвала пілотаў8

«Я ўсё роўна буду ваяваць за Украіну». Гісторыя 18‑гадовага сваяка Ціханоўскай, якога затрымалі за спробу ўступіць ва УСУ21

Церцель: Паміж Беларуссю і Польшчай ідзе дыялог, мы дасягнём выніку11

Зяленскі: Мірны план могуць вынесці на рэферэндум4

Што за прэпарат для пахудзення хацеў Лукашэнка ад амерыканцаў?13

Хрэнін расказаў Лукашэнку пра заступленне на баявое дзяжурства «Арэшніка»2

Лукашэнка прыняў з дакладам Церцеля, абмяркоўвалі «новыя прапановы ЗША»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам1

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць