Грамадства7373

Макей: Без мовы не можа быць краіны

Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей сказаў гэта ў інтэрвію Радыё Свабода падчас урачыстасьцяў у Празе, прысьвечаных 500-м угодкам выданьня скарынаўскай Бібліі.

«Усё залежыць ад самога чалавека. Калі ты беларус, калі разумееш, што бяз мовы ня можа быць краіны — будзе і мова жыць, і краіна разьвівацца. Але нічога не павінна рабіцца штучна, а павінна ісьці ад душы, ад сэрца. МЗС спрабуе зрабіць свой унёсак у разьвіцьцё беларускай мовы. Напрыклад, пазаўчора мы ў Мадрыдзе правялі выдатнае мерапрыемства: гішпанская дзяўчына пераклала на гішпанскую мову Максіма Багдановіча, выдатна гаворыць па-беларуску — гэта прыклад для многіх беларусаў, якія саромеюцца, магчыма, размаўляць па-беларуску. Трэба больш размаўляць на беларускай мове. Мы спрабуем гэта рабіць у нашым міністэрстве і заахвочваць людзей. Але ўсё павінна ісьці ад душы, ад сэрца».

У Празе адбываецца міжнародны сымпозіюм «Францішак Скарына і Прага», арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Чэхіі, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і амбасадай Беларусі ў Празе. Кветкі да памятнай дошкі Францішку Скарыну разам з удзельнікамі сымпозіюму ўсклаў міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей. Уладзімер Макей падараваў Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі і мастацкаму музэю факсымільнае выданьне скарынаўскай Бібліі.

Каментары73

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты36

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі4

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

«Дабегалася, карацей». Спявачка Ларыса Грыбалёва трапіла ў бальніцу з міні-інсультам6

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна10

У Гродне трое школьнікаў здзекаваліся з іншага падлетка: падвесілі за партфель у прыбіральні4

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар3

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G3

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін даказваў Дудзю, што не яўрэй17

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты36

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць