У швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 1-га і 2-га раўнду кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Супернікам БАТЭ ў 2-м раўндзе будзе пераможца пары «Алашкерт» (Арменія) — «Санта-Калома» (Андора).
«Алашкерт» і «Санта-Калома» гулялі год таму ў 1-м раўндзе, і армянскі клуб перамог (0:0, 3:0).
Армянская каманда «Алашкерт» паходзіць з горада Мартуні, што атрымаў назву ў гонар Аляксандра Мяснікова (партыйны псеўданім Мартуні) — аднаго з кіраўнікоў бальшавікоў у Мінску ў 1917-1918 гг.
Матчы пройдуць 12-13 і 19-20 ліпеня

Каментары