Грамадства55

Урад назваў адміністрацыйныя працэдуры, якія будуць выконвацца ў электронным выглядзе

Савет Міністраў Беларусі вызначыў пералікі адміністрацыйных працэдур, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг у дачыненні да грамадзян, а таксама ў дачыненні да юрыдычных асоб і ІП. Адпаведнае рашэнне замацаванае пастановай Савета Міністраў ад 14 ліпеня 2017 года №529, паведамляе сайт урада.

Так, у дачыненні да грамадзян у электроннай форме могуць быць ажыццёўлены 149 адміністрацыйных працэдур. У іх ліку

  • рэгістрацыя замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Беларусі;
  • выдача пропуску на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску праз дзяржмяжу Беларусі;
  • залік, вяртанне сум падаткаў, збораў (пошлін), пеняў;
  • дзяржаўная рэгістрацыя змены зямельнага ўчастка на падставе змены яго мэтавага прызначэння;
  • выдача даведкі аб правах на аб'екты нерухомай маёмасці або даведкі аб правах на аб'екты нерухомай маёмасці (абагульненая інфармацыя) і інш.

У дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў прадугледжана ажыццяўленне ў электроннай форме 197 адміністрацыйных працэдур, у тым ліку

  • выдача даведкі, якая пацвярджае, што ІП не з'яўляецца плацельшчыкам адзінага падатку;
  • залік, вяртанне залішне выплачанай (спагнанай) сумы падаткаў, збораў (пошлін), пеняў;
  • уключэнне ў рэестр лізінгавых арганізацый і выдача пасведчання аб уключэнні ў рэестр лізінгавых арганізацый;
  • узгадненне з выдачай заключэння горадабудаўнічых праектаў агульнага і дэталёвага планавання;
  • узгадненне з выдачай заключэння праектнай дакументацыі на капітальны рамонт і рэканструкцыю, пры якіх ажыццяўляецца пашырэнне або павелічэнне магутнасці, а таксама змяненне мэтавага прызначэння аб'ектаў сацыяльнай, вытворчай, транспартнай, інжынернай інфраструктуры і інш.

Дакументам таксама вызначаныя тэрміны правядзення арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па стварэнні ўмоў для ажыццяўлення названых адміністрацыйных працэдур праз адзіны партал электронных паслуг, спосабы доступу да партала, дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, да кампетэнцыі якіх адносіцца ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур.

Пастанова прынятая ў мэтах выканання закона Беларусі ад 9 студзеня 2017 года «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» і ўступіла ў сілу з 15 ліпеня 2017 года.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё4

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць