Навука і тэхналогіі

Тэлескоп «Хабл» зрабіў ФОТА галактыкі з «няправільнай» цёмнай матэрыяй

Арбітальная абсерваторыя «Хабл» атрымала дэталёвыя фатаграфіі карлікавай галактыкі NGC 5949, чыя цёмная матэрыя размеркаваная не так, як прадказваюць сучасныя касмалагічныя тэорыі, паведамляе сайт касмічнага тэлескопа.

ESA/Hubble & NASA

У апошнія гады навукоўцы пачалі заўважаць, што многія невялікія і карлікавыя галактыкі паводзяць сябе зусім не так, як прадказваюць тэорыі іх уладкавання, якія ўлічваюць існаванне гэтай загадкавай субстанцыі.

Да прыкладу, замеры хуткасці руху зорак у такіх галактыках паказваюць, што цёмная матэрыя размеркаваная па іх практычна раўнамерна, а не канцэнтруецца вакол ядра такіх «зорных сем'яў», як гэта павінна быць.

Гэты факт многія касмалогіі сёння звязваюць з яшчэ адной загадкай — тым, што карлікавых галактык амаль у два разы менш, чым прадказвае тэорыя нараджэння Сусвету, і лічаць яго намёкам на тое, што цёмная матэрыя можа выглядаць зусім не так, як лічылі раней астраномы і фізікі.

Па гэтай прычыне навуковая каманда «Хабла» і іншыя навукоўцы ўжо некалькі гадоў назіраюць за найбліжэйшымі да нас карлікавымі галактыкамі, спрабуючы зразумець, што прымусіла цёмную матэрыю размеркавацца па іх гэтакім незвычайным чынам.

Суседнім і самым зручным аб'ектам для вядзення такіх назіранняў з'яўляецца карлікавая спіральная галактыка NGC 5949, якая месціцца ў сузор'і Дракона на адлегласці ў прыкладна 45 мільёнаў светлавых гадоў ад Зямлі.

Дзякуючы яе высокай яркасці і блізкай адлегласці да Млечнага Шляху, яна была адкрыта яшчэ ў пачатку 19 стагоддзя знакамітым брытанскім астраномам Уільямам Гершэлям. Зараз навукоўцы спрабуюць выкарыстоўваць яе здымкі для пошуку адказаў на дзве галоўныя «цёмныя» загадкі Сусвету, ад вырашэння якіх залежыць пытанне аб самой сутнасці гэтай загадкавай формы матэрыі.

Каментары

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць