Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце знікнення дзесяцігадовага Максіма Мархалюка ў Свіслацкім раёне.
Пра гэта сёння журналістам паведаміў старшыня СК Іван Наскевіч.
«Сёння няма дадзеных пра тое, што хлопчык стаў ахвярай злачынства», — дадаў Наскевіч.
Пошук Максіма Мархалюка застаецца самым рэзанансным у Беларусі. У Белавежскай пушчы з 16 верасня ідзе пошукавая аперацыя.
Каментары