Свет4040

Лідар брытанскіх неанацыстаў аказаўся яўрэем і геем

Адзін з лідараў брытанскіх неанацыстаў Кевін Уілшау заявіў аб сваім яўрэйскім паходжанні, назваў расізм смеццем і прызнаўся ў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Channel 4 News.

Скрыншот з відэа Channel 4 News

Уілшау распавёў, што раскайваецца ў сваіх дзеяннях у мінулым і пакідае шэрагі неанацыстаў. Ён паведаміў, што яму, яўрэю па маці, удалося прымірыцца з прыналежнасцю да антысеміцкай арганізацыі. Значна складаней аказалася прымірыць яго гомасэксуалізм з гамафобіяй, якой прытрымліваліся яго таварышы.

Ён прызнаўся, што ўдзельнічаў у бойках, але біўся выключна ў мэтах самаабароны. «Падчас сутычкі ў Лідсе я разбіў аб чыюсьці галаву крэсла», — успомніў ён.

Уілшау адзначыў, што ніколі не ўжываў гвалту да меншасцяў. «Я ведаю выпадкі, калі людзей збівалі толькі за тое, што яны чорныя. Але гэта было агідна да млоснасці, менавіта гэта і перавярнула маю свядомасць», — падкрэсліў ён.

Брытанец таксама заявіў, што мае намер змагацца супраць сваіх былых таварышаў. «Я хачу нанесці ім шкоду. Тым, хто распаўсюджвае гэтае смецце [расісцкую ідэалогію], хто жыве хлуснёй і знаходзіцца на кручку гэтай прапаганды. Я хачу зрабіць ім балюча», — падкрэсліў мужчына.

Уілшау ў 1980-х гадах быў адным з заснавальнікаў, а затым лідараў брытанскага Нацыянальнага фронту. Арганізацыя выступала за «чысціню расы» і высылку ўсіх імігрантаў са Злучанага Каралеўства.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць