Свет1111

Парашэнка павіншаваў увесь народ Украіны з перамогай над «Газпромам»

ІнА «Украінскае фота»

Рашэнне Стакгольмскага арбітражнага суда па спрэчцы «Нафтагаза Украіны» і «Газпрома» з'яўляецца «гістарычнай перамогай», заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка. Вынік суда мае «надзвычайную важнасць» з пункту гледжання нацыянальнай бяспекі краіны, сказаў прэзідэнт. «Калі быў бы пройгрыш у гэтым судзе, перад Украінай была б прамая пагроза дэфолту», — падкрэсліў Парашэнка падчас сустрэчы з кіраўніком «Нафтагаза» Андрэем Кобалевым.

Кіраўнік «Нафтагаза», у сваю чаргу, назваў вердыкт суда «станоўчым рашэннем па ўсіх пунктах». «Цана была завышанай, кантракт быў нярыначны, ён быў падпісаны на кабальных умовах. І трыбунал фактычна цяпер гэта ўжо другі раз пацвердзіў», — растлумачыў ён.

Парашэнка павіншаваў кампанію, урад і «ўвесь народ Украіны» з тым, што «Украіна навучылася абараняць свае інтарэсы, выкарыстоўваючы еўрапейскія суды».

Пра рашэнне суда па спрэчцы паміж «Нафтагазам» і «Газпромам», што цягнуліся з 2015 года, дзве кампаніі паведамілі раней у пятніцу.

«Газпром» і «Нафтагаз» заявілі пра тое, што большая частка патрабаванняў кожнай з іх была задаволена. З расійскага боку падкрэслілі, што «Нафтагаз» будзе вымушаны выплаціць $2 млрд запазычанасці плюс працэнты за пратэрміноўку з 22 снежня, а таксама адбіраць і аплачваць 5 млрд куб. м газу пачынаючы з наступнага года.

У «Нафтагазе» ж заявілі, што арбітраж «цалкам адхіліў патрабаванні «Газпрома» па палажэнні «бяры або плаці» на суму $ 56 млрд за 2009-2017 гады». Таксама суд зменшыў аб'ёмы абавязковых гадавых закупак у будучыні. У кампаніі заявілі пра «станоўчы эфект» ад вердыкта «у памеры больш за $75 млрд».

Пазней украінская кампанія таксама паведаміла, што, згодна з рашэннем суда, яна не абавязаная плаціць за пастаўкі газу ў ДНР і ЛНР «любой іншай асобе, чым «Нафтагаз». «Калі коратка: каму «Газпром» аддаваў той газ у АРДЛА (асобныя раёны Данецкай і Луганскай абласцей), той яму хай і плаціць», — падкрэслілі ў «Нафтагазе».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды8

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Інцыдэнт на эскалатары ў мінскім метро адбыўся з чатырохгадовай дзяўчынкай

«Я адразаў людзям галовы». У Мінску п'янчуга хваліўся ўдзелам у вайне ва Украіне і з нажом кінуўся на наведвальніка кафэ17

У Мінску з’явіўся новы парк4

У мінскім метро чалавек захрас у эскалатары1

Бацька вырашыў заступіцца за сына, якога абражалі ў школе. Скончылася крымінальнай справай13

Аэрапорт Вільні быў часова закрыты праз дрон1

Беларускі бізнэсмен аднаўляе гістарычны палац Любамірскіх у Беластоку. Там будзе гатэль і рэстаран1

Беларуская рэперка Мэйбі Бэйбі наведала Дзярждуму і адправіла гуманітарную дапамогу расійскім войскам25

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды8

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць