Здарэнні1818

Мінчукі не могуць вярнуць грошы за канцэрт расійскага артыста, які не адбыўся

Расійскі артыст Аляксей Вараб'ёў павінен быў выступіць у Мінску ў снежні. Спачатку канцэрт перанеслі на студзень. Пазней яго і зусім адмянілі, абвясцілі аб вяртанні сродкаў. Але вярнуць свае грошы ў людзей, якія набылі квіткі, не атрымліваецца да гэтага часу: у прызначаны час арганізатар не прыйшоў, а пасля наогул перастаў выходзіць на сувязь. Справай занялася міліцыя, паведамляе Tut.by.

Зварот грошай за квіткі мусіў адбыцца ў Prime Hall. Арганізатар прызначыў сустрэчу там, але не прыйшоў. Пазней і viber, і тэлефон перасталі быць даступнымі. Prime Hall, дзе павінен быў адбыцца канцэрт, ніякай адказнасці не нясе.

Кіраўнік Prime Hall Аксана Адашкевіч адзначае, што сам Prime Hall канцэрты не арганізоўвае, а толькі прадстаўляе пляцоўку ў арэнду. З ТАА «Кіпер Прамоўшэн» (арганізатарам канцэрту Аляксея Вараб'ёва) працавалі ў першы раз.

Арганізацыя не лічылася ў Рэестры камерцыйных арганізацый з павышанай рызыкай здзяйснення правапарушэнняў у эканамічнай сферы. Да таго ж яны прад'явілі гастрольнае пасведчанне, якое выдае Мінгарвыканкам.

Калі арганізатар папрасіў аб пераносе даты канцэрту з 10 снежня на 25 студзеня, пляцоўку гэта не збянтэжыла: часам такое здараецца. За некалькі дзён да студзеньскага канцэрту дырэктар ТАА «Кіпер Прамоўшэн» сам патэлефанаваў у Prime Hall.

Але ў першы дзень, калі быў запланаваны зварот грошай, стала вядома, што дырэктар ТАА «Кіпер Прамоўшэн» знаходзіцца на лячэнні ў Расіі і ні ён, ні яго прадстаўнік прыехаць у Prime Hall не змогуць. Пра гэта ён паведаміў кіраўніку канцэртнай пляцоўкі па тэлефоне. Людзі прыходзілі ў Prime Hall, але заставаліся ні з чым.

Адашкевіч адзначае, што за тры з паловай гады, што працуе пляцоўка, такая сітуацыя здарылася ўпершыню.

— Так, адмены канцэртаў здараліся, але ўсе арганізатары заўсёды вярталі грошы без праблем. Зараз гэтай сітуацыяй займаюцца кампетэнтныя органы, — рэзюмуе кіраўнік Prime Hall.

Менеджмент Аляксея Вараб'ёва пацвердзіў Tut.by, што канцэрт у Мінску ў графіку артыста ўсё-такі быў.

— У першую дату, выбраную беларускімі арганізатарамі, Аляксей быў заняты ў эфірным канцэрце Першага канала ў Маскве і заяўлены на афішах. Прыезд у Мінск вымушана перанеслі на студзень.

Скриншот из группы

У студзені дзеля канцэрта ў Мінску Вараб'ёў спецыяльна прыляцеў у Расію з ЗША (у Штатах ён быў па працы).

— Але проста напярэдадні мерапрыемства канцэрт быў адменены беларускімі арганізатарамі. Мы ніякай перадаплаты ад іх не атрымлівалі і таксама вельмі засмучаныя тым, што адбываецца, — растлумачылі ў маскоўскім офісе.

Звязацца з ТАА «Кіпер Прамоўшэн» Tut.by не ўдалося. У ГУУС Мінгарвыканкама паведамілі, што Цэнтральным РУУС па гэтым факце праводзіцца праверка.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Затрымалі 11 менеджараў сеткі сэканд-хэндаў «Адзенне з Еўропы»6

Затрымалі 11 менеджараў сеткі сэканд-хэндаў «Адзенне з Еўропы»

Усе навіны →
Усе навіны

У Ваўкавыску паставяць дзіўную скульптуру за 35 тысяч рублёў3

«Пуцін не ведае, як выйсці з вайны». Вэнс заявіў пра тупік ва ўкраінскім урэгуляванні10

Забойствы Дар'і Дугінай і Уладлена Татарскага раскрылі пры дапамозе штучнага інтэлекту — СК Расіі5

Ад сутыкненняў з ласямі ратуе ультрагукавы свісток на аўтамабіль2

Улады патлумачылі, чаму тавары ў крамах сталі рэзка даражэць6

Старшыня Следчага камітэта: За пратэсты 2020 года асудзілі больш за 6000 чалавек7

«Азаронак — выдатны журналіст». Намеснік міністра інфармацыі пракаментаваў стрымы Азаронка15

Прокурорка, якая ўдзельнічала ў палітычных працэсах, стала адвакаткай2

Вызваліўся з калоніі гомельскі правакатар Яўген Какойта4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі 11 менеджараў сеткі сэканд-хэндаў «Адзенне з Еўропы»6

Затрымалі 11 менеджараў сеткі сэканд-хэндаў «Адзенне з Еўропы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць