Грамадства11

На святкаванне 100 год БНР у Гродне сабралі палову ад патрэбнай сумы

Аргкамітэт сабраў каля паловы ад 8270 рублёў, якія патрэбныя на арганізацыю свята. На мерапрыемстве выступяць шэсць гуртоў з Гродна і не толькі, паведамляе Hrodna.life.

— Тэхнічная частка збольшага завершаная, ёсць сцэна і апаратура. Пытанне з падключэннем электрычнасці вырашанае, — расказвае Вадзім Саранчукоў з аргкамітэту. — Вечарам будзе вядомы спіс музыкантаў. Канцэрты дазволеныя па ўсёй Беларусі, таму зараз адбываецца такое спаборніцтва па перацягванні гуртоў. Але свята ў любым выпадку атрымаецца вясёлым, клёвым, адпаведным стогадоваму юбілею.

Пераможцы «Басовішча» і таямнічы хэдлайнер

Збор грошай ідзе праз Талаку, актывістаў і краму «Цудоўня». Вадзім лічыць, што патрэбную суму яны збяруць пасля таго, як будзе сфармавана афіша. А яна з’явіцца, калі ўсе гурты дадуць згоду на ўдзел і прагавораць тэхнічныя моманты.

Запланаваны ўдзел шасці калектываў з Гродна і не толькі. Сярод іх: Tlusta Lusta, пераможцы Басовішча-2008 і гурт «Гаротніца» з Андрусём Такідангам. Зараз арганізатары чакаюць адказу хэдлайнера, імя якога не раскрываюць.

Што акрамя музыкі

Таксама запланавана фотазона, фудкорт, аквагрым, чэканка манет, аніматары, продаж гістарычных кніг, кірмаш нацыянальнаарыентаванай сімволікі і атрыбутыкі, забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей і дарослых. Паміж выступамі музыкаў са стагоддзем БНР павіншуюць Алесь Сураў, Дзяніс Жыгавец, гісторыкі і паэты. Перад святам у 12.00 у Каложскай царкве адбудзецца малітва за Беларусь.

— Мы разлічваем на інтэрнэт і рэкламу ў сацсетках. Аб’ем званкоў паказвае, што інфармацыя пра свята распаўсюджваецца даволі актыўна. Калі будзе зацверджаны канчатковы спіс гуртоў - з’явяцца афішы, якія мы размесцім на гарадскіх тумбах, — кажа Вадзім Саранчукоў.

Ахвяраваць на правядзенне свята можна ў краме «Цудоўня» (https://vk.com/cudouniahttps://www.facebook.com/Cudounia), альбо пазваніўшы на нумары +375 296 540 534 (Вадзім), ці +375 295 852 585 (Дзмітрый). А таксама на «Талацэ».

Каментары1

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць