Грамадства2727

Паляцелі галовы ў пракуратуры, МУС, судзьдзяў

За карупцыйныя злачынствы ад пасад адхіленыя намесьнік генпракурора Мікалай Купрыянаў, пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір, намесьнікі міністра ўнутраных справаў Аляксандар Шчурко і Віктар Філістовіч, а таксама яшчэ шэраг высокіх чыноўнікаў МУС. Было даручана старшыні Вярхоўнага суду Валянціну Сукалу вызваліць ад пасад судзьдзяў Ільіну, Есьмана і Паўлючук.

За карупцыйныя злачынствы ад пасад адхіленыя намесьнік генпракурора Мікалай Купрыянаў, пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір, намесьнікі міністра ўнутраных справаў Аляксандар Шчурко і Віктар Філістовіч, а таксама яшчэ шэраг высокіх чыноўнікаў МУС.

З карупцыяй у Беларусі будуць змагацца «жастачайшым вобразам», заявіў Лукашэнка на нарадзе «па пытаньнях эфэктыўнасьці ўжываных мераў па барацьбе з карупцыяй».

Лукашэнка ў чацьвер быў у гневе. «Абурае карупцыя, якая разрастаецца сярод тых, хто па доўгу службы павінен змагацца зь ёй. У хабарніцтве аказваюцца замяшанымі прадстаўнікі сілавых структур, якія закліканыя прадухіляць падобныя зьявы. Папярэджваю ўсіх: у Беларусі такога беспрадзелу ня будзе! Нават у фрагмэнтарным парадку. Па крайняй меры, пакуль я прэзыдэнт.

Не пагляджу ні на пасады, ні на чыны», — сказаў ён.

Лукашэнку прывёў канкрэтныя факты карупцыі сярод высокіх чыноўнікаў пракуратуры. «Пракурорскі работнік за капейкі купляе ў камэрсанта цалкам камфартабэльную кватэру з падземным гаражом. Здаецца, што ўсё законна. Але хіба не насьцярожвае, чаму бізнэсовец прадаў кватэру таньней, чым яна каштуе рэальна і дзе пракурор узяў гэтыя грошы». Тут меўся на ўвазе пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір.

Са словаў Лукашэнкі, грамадзянін Сідаровіч, які пражываў у той кватэры, зьвяртаўся неаднаразова ў Цэнтральны суд Менску, але судзьдзі Алена Ільіна, Валеры Есьман, Тацяна Паўлючук займалі пазыцыю Сьнегіра. Сідаровіч восем разоў зьвяртаўся ў Генпракуратуру, але ўсе дакумэнты справы сьпісваліся намесьнікам генпракурора Купрыянавым. Лукашэнка кажа, што Сьнягір будуе яшчэ адзін дом ля Цнянскага вадасховішча, які

«выглядае ўнушальней за рэзыдэнцыю прэзыдэнта».

Вінавацілі Сьнегіра і ў тым, што да яго зьвярталіся сябры‑прадпрымальнікі з просьбай прыбраць канкурэнта і адмяніць рашэньне Вышэйшага гаспадарчага суду. Тады Сьнегір праявіў надзвычайную актыўнасьць. У Вышэйшым гаспадарчым судзе справу вырашыць ня выйшла праз «прынцыповую пазыцыю» Сьмірнова (былы намесьнік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду). Але тут на дапамогу зноў прыйшоў Купрыянаў.

«Нават калі ў вас узьнікне маленькая закаручка і сумневы, усё: кватэры, жыльлё, машыны павінны быць вернутыя іх уладальнікам», — сказаў Лукашэнка.

Да канца дня Лукашэнка даручыў генэральнаму пракурору Рыгору Васілевічу вызваліць ад займаных пасад намесьніка генпракурора Мікалая Купрыянава і ўсё таго ж Міхаіла Сьнегіра. А таксама завесьці супраць абодвух крымінальныя справы.

Было даручана старшыні Вярхоўнага суду Валянціну Сукалу вызваліць ад пасад судзьдзяў Ільіну, Есьмана і Паўлючук (усе яны былі заплямленыя палітычнымі працэсамі, дарэчы, як і Купрыянаў ды Сьнягір).

Ня меншыя перамены чакаюцца і ў Міністэрстве ўнутраных справаў. Цягам лістапада сваіх пасадаў пазбавяцца першы намесьнік міністра Аляксандар Шчурко і яшчэ адзін намесьнік Віктар Філістовіч. Лукашэнка сказаў, што 10 высокіх чыноўнікаў МУС пайшлі на парушэньне заканадаўства, каб атрымаць зямельныя дзялкі ў Менскім раёне. Кіраўнік дзяржавы назваў канкрэтныя прозьвішчы. Апроч Шчурка і Філістовіча — гэта былыя намесьнікі міністра Радзюкевіч, Глухоўскі, дырэктар дэпартамэнту фінансаў і тылу Мельнікаў, дырэктар дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі Іванчыкава, былы дырэктар дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Каўчур, былы дарадца міністра Карпейчык, доктар шпіталя МУС Бурко, супрацоўнік ГУУС Новік.

Лукашэнка кажа, што падобныя дзеяньні ганьба ня толькі для канкрэтнага чалавека ці ўстановы, а «незмывальная пляма на рэпутацыі ўлады». Карупцыя гэта пагроза палітычнай і эканамічнай бясьпецы краіны, поўнае раскладаньне дзяржаўнага апарату, страта кантролю над эканамічным сэктарам, лічыць кіраўнік дзяржавы.

«Да чаго мы дойдзем, калі барацьбой з карупцыяй займаюцца людзі, якія самі парушаюць законы і нормы маралі?» — рытарычна пытаўся Лукашэнка.

Таксама было агучана, што ад 1 студзеня Лукашэнка будзе прымаць рашэньні аб зьмякчэньні пакараньня ў дачыненьні асуджаных за карупцыйныя злачынствы супрацоўнікаў праваахоўчых органаў.

«Расьцягваньня дзяржаўнай уласнасьці і «прыхватызацыі» ў Беларусі ня будзе. Лібэралізуючы эканоміку, нельга яе аддаваць у рукі жулікаў і прахадзімцаў. Некаторыя дамарошчаныя апазыцыянэры пасьпяшаліся заявіць, што чакаецца намэнклятурная прыватызацыя. Маўляў, усе «ласыя кавалачкі» падзеленыя між чыноўнікамі. Супакойцеся, спадарства! Мы ніколі гэтага не дапусьцім».

Каментары27

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады ратавальнік з Асіповічаў стаў Бульбашом і загінуў на вайне за Расію26

Чым страшнейшая кладзешся спаць, тым прыгажэйшая прачынаешся: модніцы апантаныя экстрэмальным начным доглядам4

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі3

Еўропа і Украіна распрацоўваюць план па завяршэнні вайны з 12 пунктаў6

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка120

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць