Улада2020

Лукашэнка пра апазыцыю: Гэта - звычайныя крымінальнікі

Кіраўнік Беларусі А.Лукашэнка ў інтэрвію агенцтву France Press заявіў, што сябраваў зь Білам (натуральна, гаворка пра Клінтана) ды што будзе балятавацца на чацьверты тэрмін.

Кіраўнік Беларусі А.Лукашэнка ў інтэрвію агенцтву France Press заявіў, што пашырэньне НАТО спарадзіла «міні-гонку ўзбраеньняў» у Эўропе.

«Мы вельмі заклапочаныя тым, што адбываецца на нашых межах. Самалёты НАТО лётаюць ля мяжы нашай краіны. Чаму? Мы пачынаем узмацняць нашу проціпаветраную абарону. Гэта выклікае міні-гонку ўзбраеньняў».

«Чаму балтыйскія краіны павінны разгортваць сілы хуткага рэагаваньня? Чаму? – запытаўся Лукашэнка, спасылаючыся на членства Латвіі, Літвы і Эстоніі ў Паўночна-атлянтычным альянсе. –Вы прымушаеце нас рэагаваць адпаведна і разгортваць сілы для спэцыяльных апэрацыяў».

«Чаму НАТО пашыраюць і ўзмацняюць? Хутчэй давайце думаць, як мы можам дэмантаваць гэтую ваенную машыну... Яна зьяўляецца абсалютна непатрэбнай», – сказаў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка таксама сказаў, што Беларусь плянуе купіць ракеты «Іскандэр» у Расеі, каб узмацніць сваю паветраную абарону.

Адказваючы на пытаньне пра палітычных вязьняў, Лукашэнка сказаў, што паколькі няма палітычных злачынстваў, дык няма і палітычных вязьняў. «Гэта звычайныя крымінальнікі», — сказаў прэзыдэнт пра палітычных апанэнтаў, якіх ён звольніў з турмы ў гэтым годзе.

Гаворачы пра арышты маладых актывістаў, Лукашэнка сьцьвердзіў, што дзясяткі зь іх зьяўляюцца на дэманстрацыі п’янымі, таму арышты на 10-15 сутак патрэбныя, каб гэтыя людзі працьверазелі і апамяталіся.

Адказваючы на пытаньне пра магчымасьць сваёй адстаўкі, беларускі прэзыдэнт заявіў, што будзе балятавацца на наступны прэзыдэнцкі тэрмін у 2011 годзе.

Гаворачы пра цяперашні фінансавы крызіс, беларускі прэзыдэнт сказаў, што крызіс пацьвердзіў большую трываласьць кіраванай дзяржавай беларускай эканомікі ў параўнаньні зь іншымі эканомікамі. «Эўрапейцы штораз больш гавораць пра беларускую мадэль», — дадаў ён.

Камэнтуючы чуткі, што Гілары Клінтан можа стаць дзяржаскратаром ЗША, Лукашэнка сказаў, што ў яго былі цёплыя адносіны зь Білам Клінтанам, і што ў такім выпадку ён спадзяецца на пацяпленьне ў беларуска-амэрыканскіх дачыненьнях.

«Я думаю, што на нейкім этапе ў нас атрымаюцца салідныя перамовы. Я разьлічваю на гэта. Я разьлічваю на Біла... Нам патрэбны нармальны дыялёг, і я думаю, што калі Біл скажа Гілары пра гэта, яна паслухае — таксама таму, што ён адыграў вялікую ролю ў выбарчай кампаніі дэмакратаў», — сказаў Лукашэнка.

Агулам Лукашэнка адказаў амаль на 50 пытаньняў францускіх журналістаў. У інтэрвію Лукашэнка акцэнтаваў на «вельмі блізкіх» дачыненьнях яго краіны з Расеяй і высьмейваў іх праціўнікаў, але адначасова падкрэсьліў і важнасьць лепшых дачыненьняў Беларусі з Эўропай.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!7

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць