Улада22

Беларусбанк спыніў крэдытаванне набыцця жылля

А Дэльтабанк наогул прыпыніў выдачу крэдытаў ва ўсіх гандлёвых кропках. Беларускі Народны Банк выдае крэдыты толькі на спажывецкія патрэбы ў далярах тэрмінам на 3 гады ажно пад 22% гадавых.

Найбуйнейшы беларускі банк ААТ «АСБ «Беларусбанк» 8 снежня спыніў крэдытаванне пакупкі жылля. Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс‑Захад» паведамілі ў банку.

Зроблена гэта было пасля аналізу рынку крэдытавання жылля і яго аб'ёмаў.

Беларусбанк цяпер ажыццяўляе толькі крэдытаванне будаўніцтва жылля — для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў(«чаргавікоў») у беларускіх рублях пад 15% гадавых тэрмінам на 15 год, і для тых, хто не мае патрэбы, пад 20% гадавых тэрмінам на 15 год.

Таксама Беларусбанк паведамляе пра зніжэнне на працэнтнай стаўкі на 5 працэнтных пунктаў пры датэрміновым пагашэнні фізічнымі асобамі крэдытаў на агульных падставах. Зроблена гэта, відаць, дзе таго, каб людзі хутчэй вярталі крэдыты.

***

Ёсць «навіны» і ў іншых банкаў Беларусі.

Дэльтабанк наогул прыпыніў выдачу крэдытаў ва ўсіх гандлёвых кропках, паведамляе infobank.by.

Беларускі Народны Банк выдае крэдыты толькі на спажывецкія патрэбы ў далярах тэрмінам на 3 гады ажно пад 22% гадавых.

Белінвестбанк мае чаргу на разгляд заявак 2‑3 тыдні. Белзнешэканамбанк выдае крэдытныя карткі на 3 гады ў беларускіх рублях пад 24%, у валюце пад 23% з даведкай пра даходы.

А Прыёрбанк паведамляе, што спажывецкія крэдыты гатоўкай і на картку выдаюцца толькі ў валюце пад 15% да 2500 даляраў ЗША, у беларускіх рублях — выдаецца безнаяўны крэдыт на аплату тавараў у гандлёвых кропках пад 18%, зазначае infobank.by.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць