Эканоміка22

Савет ЕФСР змяніў умовы апошняга траншу крэдыту Беларусі

Савет Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) ухваліў змены умоў прадстаўлення сёмага, заключнага, траншу крэдыту Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным у сераду прэс-рэлізе фонду.

«Савет Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця ухваліў змены ў Праграму рэформаў Рэспублікі Беларусь, што падтрымліваецца фінансавым крэдытам ЕФСР, у частцы ўмоў прадастаўлення заключнага, сёмага, траншу крэдыту, — адзначаецца ў паведамленні. — Неабходнасць карэкціроўкі ўмоў паўстала з прычыны зруху ў графіку рэалізацыі мер Праграмы ў рамках першых шасці траншаў». Пры гэтым падкрэсліваецца, што ў сувязі з гэтым Саветам ЕФСР былі ўхвалены перанос кантрольнай даты ацэнкі выканання ўмоў сёмага траншу і запыт міністэрства фінансаў Беларусі аб пераносе даты заканчэння даступнасці крэдыту з 31 снежня 2018 года на 31 сакавіка 2019 года.

У рамках ухваленых змяненняў, гаворыцца ў паведамленні, «актуалізаваны парогавыя значэнні колькасных паказчыкаў і ўдакладнена рэдакцыя некаторых умоў».

У прыватнасці, парогавае значэнне па мінімальным узроўні валавых міжнародных рэзерваў устаноўлена з улікам наяўнай дынамікі гэтага паказчыка ў першай палове 2018 года, прагназаваных валютных патокаў і з мэтай недапушчэння зніжэння ўзроўню пакрыцця валавых міжнародных рэзерваў ніжэй за два месяцы імпарту. Акрамя таго, парогавыя значэнні па манетарных паказчыках устаноўлены на ўзроўнях, якія спрыяюць стрымліванню інфляцыі па выніках 2018 года ў рамках вызначанага шасціпрацэнтнага мэтавага значэння.

Некаторыя іншыя ўмовы, якія не былі выкананы беларускімі ўладамі ў рамках шостага траншу, былі паўторна ўключаны ва ўмовы прадастаўлення сёмага траншу. Разам з тым з умоў выдзялення траншу выключаныя некалькі кантрольных паказчыкаў, якія страцілі актуальнасць па стане на новую кантрольную дату.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?1

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?1

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць