Кампанія «Рэно» апублікавала першыя здымкі свайго бюджэтнага электракара K-ZE, які будзе каштаваць каля $ 8 тысяч.
Аўтамабіль выкананы ў кузаве кампактнага красовера і пабудаваны на базе Renault Kwid, паведамляе прэс-служба французскай маркі.
Раней фоташпіёнам ужо ўдавалася зняць прататып Renault K-ZE на тэстах у Кітаі, але разгледзець аўто добра не ўдалося з-за камуфляжу. На цяперашніх фота бюджэтнік ужо можна агледзець з усіх бакоў.
Варта адзначыць, што першапачаткова серыйную мадэль запусцяць толькі на кітайскім аўтарынку. Яго прэм'ера запланаваная на лета 2019 года. Пасля Кітая экамабіль будуць паступова распаўсюджваць на іншыя сусветныя рынкі.



-
«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны
-
Муж былой кіраўніцы Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША любіць адзяваць жаночае і бамбічныя накладныя грудзі
-
Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію
Каментары