Улада3737

Парашэнка і Зяленскі пасварыліся ў жывым эфіры. Зяленскі кінуў трубку ВІДЭА

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі не прыехаў у студыю найбуйнейшага ўкраінскага тэлеканала 1+1 на жывы эфір, у той час, як яго супернік Пятро Парашэнка туды прыйшоў. Зяленскі падчас тэлефоннага ўключэння ў жывым эфіры паведаміў, што знаходзіцца ў Францыі.

«Пятро Парашэнка выдатна ведае, што цяпер я знаходжуся ў Парыжы. Таму што яго выдатныя аўтамабілі, Служба бяспекі Украіны мяне туды суправаджалі ў аэрапорт… У мяне сустрэча заўтра, а трэцяй гадзіне дня, з прэзідэнтам Францыі», — заявіў Зяленскі.

У сваю чаргу Парашэнка абверг, што цікавіцца перасоўваннямі Зяленскага.

«Я не цікаўлюся вашымі перасоўваннямі. Гэта ваша прыватная ці дзяржаўная справа. Я сёння запрасіў на дэбаты. Калі вы зараз знаходзіцеся па-за межамі Кіева, я гэта з разуменнем успрымаю», — сказаў Парашэнка.

Парашэнка падчас тэлефоннай размовы агучыў сваю прапанову правесці дэбаты на стадыёне «Алімпійскім» у наступную нядзелю, 14 красавіка, паколькі 19 красавіка ён будзе на дэбатах на Грамадскім тэлебачанні (Суспільне телебачення), як таго патрабуе закон.

Зяленскі, у сваю чаргу, ухіліўся ад прамога адказу адносна дэбатаў 14 красавіка, заявіўшы, што яго ніхто «ў пазіцыю не ставіць», а дамоўленасць пра дэбаты 19 красавіка на стадыёне Алімпійскі застаецца ў сіле.

«А зараз скончу я. 19 чысла на НСК Алімпійскі. Кропка», — заявіў Зяленскі і кінуў трубку.

Падчас размовы кандыдаты шмат разоў перапынялі адзін аднаго.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць