Свет66

У Вільні сталі адключаць гарачую ваду тэрмінам на чатыры дні. І людзі абураюцца!

Ад панядзелка ў Мінску і іншых гарадах пачнуць адключаць гарачую ваду, каб праверыць цеплавыя сеткі да зімовага ацяпляльнага сезона. У сярэднім, у беларускай сталіцы ваду адключаюць на два тыдні.

Аказалася, што ў Вільні гарачую ваду адключаюць на 1—4 дні.

 Віленчукі абураюцца і пытаюцца, чаму менавіта ў гэты час спыняюць падачу гарачай вады, калі на вуліцы халоднае надвор'е. Кампанія Vilniaus šilumos tinklai (VŠT) адзначае, што іншага выйсця няма, паколькі проста цяпер трэба рыхтавацца да новага ацяпляльнага сезона, калі не хочаш, каб узімку пачаліся праблемы.

Фота з сайта 015.by

З рэдакцыяй Delfi звязалася Юстына, якая жыве ў новым квартале на Антокалі.

«Навошта адключаць так рана, няўжо нельга пачакаць да 9 гадзіны, Калі людзі ўжо сыходзяць з дому на працу. Яшчэ больш непрыемна, калі ведаеш, што ў іншых раёнах ваду адключаюць ўсяго на адзін дзень, а ў нас яе не будзе 4 дні. Зараз трэба ўставаць раней і грэць ваду на дваіх. Халоднай вадой мыцца не атрымліваецца ды і наогул дома холадна, таму крыўдна, што ваду не адключаюць у цёплае надвор'е», — сказала Юстына.

Тадас, які жыве ў старым доме ў раёне Антокаль, таксама заклапочаны тым, што гарачай вады не было 4 дні. У яго маленькае дзіця, якога ў халоднай вадзе не вымыеш. «Інфармацыю аб адключэнні я ўбачыў толькі ў суботу. Абуральна, калі на самай справе інфармуюць ўсяго за два дні», - сказаў Тадас, які распавёў, што некаторыя суседзі па раніцах ходзяць у душ у спортклубе.

Але не ўсім адключэнне вады даставіла столькі нязручнасцяў. Па словах Руты з Шэшкіне, у іх доме ваду адключылі ў нязручны час, аднак асаблівых непрыемнасцяў гэта не даставіла.

«Мы вярнуліся з працяглай паездкі, а дома высветлілася, што выключана вада, хоць абяцалі адключыць толькі апоўначы. Мы хутка вымыліся халоднай вадой, было не надта прыемна, але што рабіць. На наступны дзень ваду ўжо ўключылі. Адзін дзень пацярпець можна», — сказала Рута.

Каментары6

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі37

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі37

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць