Улада

Нягледзячы ні на што

Незалежная рэгіянальная газета «Борисовские новости» знайшла друкарню і працягвае выходзіць.

Незалежная рэгіянальная газета «Борисовские новости» знайшла друкарню і працягвае выходзіць.

У снежні 2005 году недзяржаўная грамадска‑палітычная газета «Борисовские новости» разам з іншымі недзяржаўнымі выданнямі была пазбаўленая магчымасці распаўсюджвацца праз «Белпошту» і «Белсаюздрук». Сітуацыя дагэтуль не выправілася. У «Мінаблсаюздрук» выдавец і рэдактар «Борисовских новостей» Анатоль Букас звяртаўся ўжо 6 разоў і ўсё безвынікова. Колькі год таму ён судзіўся з «Белпоштай». Адмовы ў распаўсюдзе, атрыманыя рэдакцыяй, знаёмыя большасці незалежных выданняў. Зварот у Барысаўскі РУПС плёну не даў. Сёння па раёне газета распаўсюджваецца ў бандэролях. Праз праблемы з распаўсюдам скараціўся і наклад выдання. Цяпер ён складае 6500 асобнікаў.

Напрыканцы мінулага году Барысаўскі райвыканкам па рэкамендацыі падатковай інспекцыі скасаваў ліцэнзію на раздробны гандаль перыядычнымі выданнямі ў прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Букас медиа‑центр», які выдае «Борисовские новости». Да выдаўца мае прэтэнзіі і падатковая інспекцыя. Выдавец барысаўскай газеты не пагадзіўся з дзеяннямі мясцовых уладаў і звярнуўся ў Гаспадарчы суд Мінскай вобласці з патрабаваннем адмяніць рашэнне выканкама аб ануляванні гандлёвай ліцэнзіі. Папярэдняе паседжанне адбылася 22 студзеня, чарговае запланаванае на 27 студзеня. Калі Гаспадарчы суд пакіне рашэнне папярэдняй судовай інстанцыі ў сіле, то рэдакцыя газеты страціць больш за 100 мільёнаў рублёў. А гэта фактычна азначае банкруцтва прадпрыемства і трата працы для супрацоўнікаў рэдакцыі, зазначыў сп. Букас.

Новая праблема напаткала ў пачатку году. Спаслаўшыся на эканамічныя праблемы, прыватная друкарня «Плутас‑Маркет» 9 студзеня скасавала дамову з рэдакцыяй на друк.

«Наша газета выходзіць ўжо 17 гадоў, гэта найстарэйшы штотыднёвік краіны. І за гэты час мы заўсёды знаходзілі спосаб, каб дайсці да чытача»
— кажа галоўны рэдактар Анатоль Букас. Па яго словах, рэдакцыя і ў гэтай складанай сітуацыі знайшла выйсце, і газета працягвае друкавацца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну85

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

З вызваленымі вязнямі ва Украіне сёння сустрэнуцца прадстаўнікі дэмсіл

Прэс-сакратар МЗС пра Анджэя Пачобута: «Мяне няправільна зразумелі»5

У Гродзенскім раёне гарыць касцёл у Сапоцкіне10

Алесь Бяляцкі ўпершыню за тры гады сустрэўся з жонкай ВІДЭА2

У Мінску зацвердзілі праграму навагодніх святкаванняў: гулянні да 4‑й раніцы2

Ці надоўга прыйшло пахаладанне?

ШІ бяссільны перад мастацтвам: вершаваныя запыты змусілі яго расказаць, як ствараць атамныя бомбы і ламаць сайты7

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну85

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць