Ноччу ў Брэсце адбылася масавая аварыя. Кажуць — нелегальныя аўтагонкі ВІДЭА
У ноч на суботу ў Брэсце на вуліцы Кастрычніцкай рэвалюцыі адбылося масавае ДТЗ з удзелам як мінімум чатырох аўтамабіляў, паведамляе «Віртуальны Брэст».


Як паведамляе «Віртуальны Брэст», у аварыі ніхто не пацярпеў, чаго не скажаш пра тэхніку.
На кадрах відаць Ford, Mitsubishi, Chrysler і BMW з рознай ступенню пашкоджанняў.
Кажуць, аварыя адбылася ў выніку нелегальных гонак. Мяркуючы па роліку з месца падзей, яны працягваліся нават пасля ДТЗ.
Пасля ДТЗ супрацоўнікі ДАІ ўгаворвалі разявак разыходзіцца і не перашкаджаць пажарным: «Не трэба да нашага юбілею горада, каб тут былі трупы!»
Каментары