Канікулы ў школьнікаў могуць пачацца на тыдзень раней у сувязі з каранавірусам
Вясновыя канікулы ў школьнікаў могуць пачацца 23 сакавіка, г. зн. на тыдзень раней запланаванага. Пра тое, што такое пытанне прапрацоўваецца, паведамляюць «Мінск-навіны».
Напачатку Мінск-навіны спасылаліся на Мінадукацыю, але потым навіну падкарэктавалі, спаслаўшыся на бацькоў школьнікаў.
Вясновыя канікулы ў школьнікаў былі запланаваныя з 30 сакавіка па 4 красавіка 2020 года ўключна (працягласцю 6 дзён). Аднак у шэрагу сталічных школ бацькам распавялі настаўнікі, што ёсць верагоднасць пераносу вакацый на тыдзень раней.
Каментары