Эканоміка

Нацбанк рэкамендаваў банкам працягваць да 1 ліпеня плацежныя карткі праз каранавірус

Нацыянальны банк рэкамендаваў банкам аўтаматычна працягваць тэрмін дзеяння плацежных картак, як мінімум, да 1 ліпеня на фоне распаўсюджвання каранавіруса, паведамляе Interfax.by

«Арганізаваць аўтаматычнае падаўжэнне тэрміну дзеяння банкаўскіх плацежных карт у рамках рэкамендацый, дадзеных аператарамі плацежных сістэм, як мінімум да 1 ліпеня 2020 года», — гаворыцца ў лісце НББ на адрас банкаў.

Рэкамендацыі звязаныя тым, што ў Нацбанк паступаюць звароты грамадзян з прапановамі па пашырэнні магчымасці выкарыстання дыстанцыйных каналаў абслугоўвання пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый.

У лісце таксама адзначаецца, што ў шэрагу банкаў адсутнічае магчымасць дыстанцыйна датэрмінова пагасіць крэдыт і перавесці грошы з дэпазіту на бягучы рахунак пасля заканчэння тэрміну дэпазіту.

«Лічым, што такія падыходы не могуць прымяняцца ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, і мяркуем, што банкам неабходна аператыўна правесці шэраг арганізацыйных мер па мінімізацыі выпадкаў неабходнасці асабістай прысутнасці кліентаў у аддзяленнях пры ўзаемадзеянні з банкам», — падкрэсліваецца ў лісце.

НББ рэкамендаваў банкам максімальна пашырыць магчымасці дыстанцыйнага абслугоўвання, каб іх кліенты маглі праз АРІП датэрмінова пагашаць крэдыты і пасля заканчэння тэрміну дэпазіту перакладаць сродкі на бягучы рахунак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць