Свет3737

Экс-дарадца Абамы: Пратэсты ў ЗША арганізаваны па «расійскай метадычцы»

Былы дарадца прэзідэнта ЗША Барака Абамы па нацыянальнай бяспецы Сьюзан Райс сцвярджае, што беспарадкі, выкліканыя смерцю ў Мінеапалісе афраамерыканца Джорджа Флойда, нібыта маглі быць арганізаваны звонку па «расійскай метадычцы». Такое меркаванне яна выказала ў нядзелю ў эфіры тэлекампаніі CNN.

«Ёсць мірныя пратэстоўцы, увага якіх сфакусаваная на рэальным болю і няроўнасці, з якімі мы ўсе змагаемся і з якімі неабходна разабрацца, а ёсць экстрэмісты, якія прыйшлі, каб паспрабаваць адабраць гэтыя пратэсты і ператварыць іх у нешта зусім іншае, — сцвярджала Райс. — <…> Грунтуючыся на сваім досведзе, а я ні сёння, ні наогул цяпер не чытаю звесткі разведкі, але грунтуючыся на сваім вопыце, [магу сказаць, што] гэта таксама проста з расійскай метадычкі».

Вядучы CNN Вольф Блітцэр у адказ на гэта звярнуў увагу, што, па яго перакананні, «рускія <…> на працягу дзесяцігоддзяў» спрабавалі «зганьбіць Злучаныя Штаты, сеючы рознагалоссі на расавай глебе», пасля чаго пацікавіўся ў Райс, ці гэта яна мела на ўвазе. «Мы ўвесь час назіраем гэта, мы бачылі гэта шмат гадоў і, шчыра кажучы, бачым кожны дзень у сацыяльных сетках, дзе яны бяруць любую балючую, спрэчную тэму — няхай гэта будзе іміграцыя, правы гомасэксуалаў, узброены гвалт і, як заўсёды, расізм — і гуляюць за абодва бакі», — выказала меркаванне былая дарадца Абамы па нацбяспецы. «Іх мэта — не проста зганьбіць Злучаныя Штаты, — сцвярджала яна. — Іх мэта — падзяліць нас, зрабіць так, каб мы ўступілі ў барацьбу адно з адным».

Масавыя пратэсты і беспарадкі пачаліся на гэтым тыдні ў Мінесоце і шэрагу іншых штатаў пасля размяшчэння ў інтэрнэце відэазапіса затрымання 25 мая ў Мінеапалісе Джорджа Флойда, які падазраецца ў выкарыстанні фальшывых купюр. Белыя паліцэйскія надзелі на афраамерыканца кайданкі і павалілі яго на дарогу. Адзін з іх націснуў затрыманаму каленам на шыю, ігнаруючы крыкі Флойда, што той не можа дыхаць, неўзабаве афраамерыканец памёр у адной з бальніц горада. 26 мая ўсіх чацвярых супрацоўнікаў правапарадку звольнілі, адзін з іх узяты пад варту паводле абвінавачвання ў ненаўмысным забойстве.

Федэральныя і мясцовыя ўлады ў экстраным парадку спрабуюць суцішыць дэманстрантаў, прыцягваючы на дапамогу паліцыі Нацыянальную гвардыю ЗША. Больш чым у 40 гарадах краіны ўведзеная каменданцкая гадзіна. Падчас пратэстаў затрымана каля 4,1 тыс. чалавек.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць