Выбары-20208585

Лукашэнка пра выбары: Мы не павінны дапусціць, каб банды крымінальнікаў блукалі па краіне з закасанымі рукавамі

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў сёння на сустрэчы з шэфам КДБ Валерыем Вакульчыкам, піша СБ.

«Мы нікому не будзем закрываць рот. Калі ласка — вызначаны месцы ў Мінску і ва ўсіх гарадах, пункты, дзе можна весці дыскусію. Па-мойму, у Мінску гэта шэсць пунктаў. Наша справа — кантроль, каб вы не выйшлі за рамкі. Шэсць пунктаў у Мінску — ідзі дэбатуй. Але Камітэт дзяржбяспекі разам з міліцыяй ні ў якім разе не павінны дапусціць парушэння закона. Людзі павінны пайсці самі і дыскутаваць. Хочуць на кухні — калі ласка. Але каб не перашкаджалі іншым людзям. Мы павінны выканаць парадак. У краіне павінен быць парадак.

Мы не павінны дапусціць, каб рознага роду хеўры і банды крымінальнікаў блукалі па краіне з закасанымі рукавамі: людзі, не дай бог, падумаюць, што гестапа вярнулася, вайна пачалася».

«Вось гэтага мы дапусціць не павінны. І я гэтага я не дапушчу. Я ўжо ваенным казаў

Я адзін буду супраць іх змагацца, калі трэба, хоць у нас хапае людзей у пагонах, якія здольныя абараніць сваю краіну.

Яны разумеюць, што ў гэтай краіне жыць іх дзецям, нашым дзецям, вашым, не толькі нам самім. Таму ўсё павінна быць па законе», — кіраўнік дзяржавы папрасіў Валерыя Вакульчыка далажыць аб сітуацыі ў краіне з пункту гледжання Камітэта дзяржбяспекі:

— І гэта не толькі тое, што я сказаў на злобу дня з нагоды гэтых, якія нам майдан спрабуюць зладзіць. У нас ёсць і эканамічная бяспека, харчовая, ваенная і іншыя, многія напрамкі. Яны цяпер паволі абвастраюцца, бо востры палітычны перыяд. Хацелася б ведаць, як вы бачыце развіццё сітуацыі і да чаго мы ў выніку здольныя прыйсці.

Перыяд ускладняецца тым, што ў нас тут ледзь не чатыры ці пяць пандэмій. Адна ў галіне аховы здароўя. Дзякуй богу, што мы паволі пераадольваем яе (тут ужо не скажаш, што мы хлусім — ідзіце ў бальніцу глядзіце).

Наклалася на гэта палітычная пандэмія ў сувязі з выбарамі. Эканамічная пандэмія — крызіс ва ўсім свеце, не наша віна, бяда наша. І шэраг іншых пандэмій, якія блукаюць вакол нашых межаў, але пакуль баяцца сунуць сюды нос. Мы з гэтымі пандэміямі павінны справіцца. Я ўжо не называю інфапандэмію. Гэта фон для ўсіх пандэмій.

Зараз і ў інтэрнэце, у гэтай сметніцы, што заўгодна закідваюць і з-за мяжы нам. У тым ліку і родныя браты праблем падкідваюць у сродках масавай інфармацыі.

Але мы ўсё гэта бачым. Справядліва, сумленна і без хлусні. Я Амерыку не адкрыў. Мы павінны дзейнічаць у гэтым плане. І хто хоча па законе прайсці гэты перыяд, мы да іх будзем ставіцца з павагай», — дадаў Лукашэнка.

Каментары85

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць