Грамадства2121

У выніковым эфіры БТ ні разу не паказалі Саладуху, які выпадкова апынуўся побач з Лукашэнкам на плошчы Перамогі

Падчас святкавання 3 ліпеня інтэрнэт абляцелі кадры, дзе побач з Аляксандрам Лукашэнкам на пляцоўцы ля помніка Перамогі стаіць Аляксандр Саладуха. Артыст распавёў, як апынуўся побач з кіраўніком краіны.

Скрыншот з жывой трансляцыі БТ

За некалькі дзён да Дня Незалежнасці спеваку патэлефанавалі з Міністэрства культуры і прапанавалі ўскласці кветкі. Ён пагадзіўся — першы раз такое запрашэнне. Напярэдадні была рэпетыцыя.

«3 ліпеня я прыехаў з кіроўцам на джыпе, з сынамі. Мы з хлопцамі прайшлі прапускныя пункты. Я павітаўся з усімі міністрамі, стаў на сваё месца ў першую шарэнгу, і мы пайшлі, — расказвае Саладуха. — Ужо там на плошчы Перамогі кіраўнік краіны нас сустракаў.

Пачалося ўскладанне кветак. Я стараюся ніколі не лезці наперад — пачакаў, пакуль усе ўсклалі і самым фінальным быў. Паварочваюся — ужо прэзідэнт прамову кажа. Я падумаў: ну куды мне ісці? «Стой на месцы», — унутраны голас сказаў.

Нічога нязручнага не было. Пачуццё гонару і ком у горле, што бацькі з нябёсаў назіраюць. Бацька ж афіцэрам служыў ва Узброеных сілах Савецкага Саюза, мама настаўніцай працавала — столькі яны ўклалі ў мяне!»

Для мерапрыемства Аляксандр выбраў новы касцюм.

«Я рыхтаваў яго да канцэрта — у мяне цяпер столькі запрашэнняў. Ледзь не кожны дзень прымеркі ідуць — падгонка штаноў, пінжакоў. Мы вельмі шмат з Наташай (жонкай. — «НН») ездзім па дарагіх крамах, заўсёды хочацца абнавіцца крыху. Знайшлі добры касцюм сіняга колеру — чырвона-зялёная стужка вельмі ўпрыгожыла яго. Я вырашыў на 3 Ліпеня так і паехаць, бо мяне вучылі: на вялікія мерапрыемствы ідзі заўсёды ў самым лепшым, што ёсць у гардэробе».

На выходныя спявак пераглядзеў навіны па ТБ са сваім удзелам. Кажа, годна выглядаў у кадры.

«Напэўна, калі б было штосьці не так, ужо выразалі б. Вось учора ў «Контурах» усё паказалі. Тры моцныя кадры ёсць», — ацэньвае артыст.

У эфіры АНТ Саладуху насамрэч паказалі — усё ж стаіць побач з Лукашэнкам, складана ні разу не трапіць у кадр.

А вось у выніковым 15-хвілінным сюжэце ў эфіры «Беларусь 1» Саладуха не з'явіўся ў кадры ні разу. Мантажоры па-майстэрску чаргавалі планы так, каб выпадковы госць не трапіў у карцінку.

Каментары21

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць