Спорт

Паўсюль інтрыга

Сёння — «Порту — МЮ», «Арсенал» — «Вільярэал».

У сераду пройдуць заключныя чвэрцьфінальныя гульні футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

У Порту на стадыёне «Драгаў» «Порту» прыме леташняга ўладальніка найгалоўнага трафею Еўропы «Манчэстар Юнайтэд».

Гэты матч пакажа ў жывым эфіры тэлеканал БТ. Пачатак трансляцыі ў 21:35.

Тыдзень таму на «Олд Трафард» партугальцы здолелі пры канцы матчу зраўняць лік — 2:2, і цяпер для выхаду ў наступны этап ім дастаткова згуляць унічыю 0:0, ці 1:1.

МЮ трэба або перамагаць, або згуляць унічыю з буйным лікам — 3:3 і г.д. Праўда, «рэдс» шчэ ні разу не перамагалі ў Партугаліі. Як прайгралі ўвесну 2004 г., а «Порту» потым стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў.

Аднак учорашні матч на «Стэмфард Брыдж» даказаў, што ўсё магчыма.

На «Эмірэйтс» (Эшбертан Гроўв) сёння «Арсенал» прымае «Вільярэал». Першы матч у Іспаніі скончыўся з лікам 1:1.

Пераможцы сённяшніх дуэляў утвораць паўфінальную пару, паўфінал пройдзе 28-29 красавіка - 5-6 мая.

Фінал сёлета пройдзе ў Рыме 27 мая.

***

Цікава, што, калі ў паўфінал выйдуць МЮ і «Арсенал», то на гэтым супрацьстаянне гэтым каманд у сезоне не скончыцца.

16 мая яны згуляюць паміж сабой у перадапошнім туры чэмпіяната Англіі, а таксама тэарэтычна могуць згуляць у фінале Кубка Англіі (30 мая): 18-19 красавіка пройдуць паўфіналы КА: «Арсенал» - «Чэлсі», МЮ - «Эвертон».

Калі ў паўфінал выйдуць «Порту» і «Арсенал», то, зазначым, што гэтыя каманды гулялі між сабой у групавым турніры. «Арсенал» у Лондане выйграў 4:0, а на «Драгаў» прайграў 0:2.

МЮ і «Вільярэал» - дзве любімыя каманды галоўнага трэнера БАТЭ Віктара Ганчарэнкі - таксама сёлета двойчы гулялі між сабой у групавым турніры - 0:0, 0:0. Наогул яны чатыры разы гулялі між сабой і не забілі ніводнага мяча.

Паўсюль інтрыга.

***

Два паўфіналісты вызначыліся ўчора. У першым паўфінале згуляюць «Барселона» і «Чэлсі».

Глядзі таксама:
«Ліверпуль» біўся да апошняга

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць