Грамадства1616

Ліст Бабарыкі: Трапіць у будучыя падручнікі гісторыі — гэта дарагога варта

Дачка Віктара Бабарыкі ў стрыме на ютубе выказала сваё меркаванне аб абвінавачваннях, падзяку ўсім, хто падтрымлівае палітычных зняволеных і расказала сямейныя гісторыі. Таксама яна зачытала лісты Віктара Бабарыкі.

Марыя Бабарыка падзякавала тым, хто падтрымаў яе пасля першага стрыма.

Яна выказала словы падтрымкі тым сем'ям і іх блізкім, для якіх цяпер вельмі няпросты час.

«Гэта сем'і маіх хроснай мамы і хроснага таты, сем'і татавых сяброў дзяцінства і блізкага памочніка, сем'і кіраўніцтва і супрацоўнікаў банка, сем'і Ціханоўскіх, Севярынца і Статкевіча, сем'і незалежных блогераў і журналістаў, сем'і сябраў ініцыятыўных груп і палітычных актывістаў — усіх людзей, свабода якіх працягвае абмяжоўвацца з парушэннем базавых правоў чалавека», — сказала дачка палітвязня.

Марыя Бабарыка лічыць, што тое, што цяпер адбываецца — гэта паказчык, наколькі слабая пазіцыя сістэмы і наколькі ўладам страшна.

Марыя Бабарыка зачытала вытрымкі з лістоў бацькі.

«Усіх супакойце. Нічога страшнага не адбылося і не адбываецца. Усе жывыя і, я спадзяюся, здаровыя. Чытайце Сіманава: «Ничто нас в жизни не может вышибить из седла!»

А з іншага ліста:

«Прывітанне ўсім! Выдатна, што пачалі атрымоўваць мае лісты. Цяпер прарвецца — і стоміцеся чытаць. Я думаю, што каштоўнасць перапіскі не ў тым, што яна вядзецца на паперы, а ў тым, што перастала існаваць магчымасць імгненнага кантакту. Я вось вельмі сумую па SMS і сацыяльных камунікацыях. Але не так моцна, каб хвалявацца. Так што каштоўнасць зносін заўсёды была высокай, проста раней яе рэалізацыя была без абмежаванняў. Перадавай ад мяне прывітанні ўсім, каго сустрэнеш у чэргах. Я выдатна разумею, што яны не ўсе хацелі тварыць гісторыю, але трапіць у будучыя падручнікі — гэта дарагога варта. Як аказалася. Нічога няма вечнага і нязменнага. Як сказана ў выдатнай кнізе: «Мы не выбіраем час, у якім нам жыць, але мы выбіраем шлях, па якім нам ісці ў гэты час». І я ўпэўнены, мы можам ганарыцца тым шляхам, па якім нам выпала ісці. Яшчэ раз усім прывітанні і пажаданні ўсяго найлепшага! Усё будзе добра!»

Каментары16

Цяпер чытаюць

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў9

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Распрацоўшчык Сhat GPT стаў самым дарагім стартапам у свеце1

У беларускіх санаторыях будзе праходзіць рэабілітацыя расійскіх удзельнікаў вайны з Украінай5

«Белавія» адкрыла продаж квіткоў на Шры-Ланку. Колькі каштуюць?

Гісторык сцвярджае, што знайшоў згадку пра Літву ў 451 годзе12

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў9

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць