Здарэнні

Віляйчук выклікаў міліцыю нібыта на п’яных будаўнікоў. Хоць нецвярозым быў ён сам

11 ліпеня 40-гадовы жыхар Вілейкі, што жыве ў доме па вуліцы Гагарына, патэлефанаваў на «102». Мужчына прасіў міліцыянераў хутчэй прыехаць да яго дома. Казаў, што тут робяць рамонт п’яныя будаўнікі, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Калі міліцыянеры прыбылі на месца, пабачылі, што ўсё не так.

Мужчына, які тэлефанаваў, сам быў нецвярозы. Таму ён увесь час перашкаджаў будаўнічай брыгадзе, якая рабіла капітальны рамонт дома: выказваў будаўнікам прэтэнзіі, лаяўся і абражаў іх.

Канцэнтрацыя этылавага спірту ў затрыманага склала больш за адзін праміле.

Па рашэнні суда грамадзяніна прызналі вінаватым у правапарушэнні, прадугледжаным артыкулам 17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь — дробнае хуліганства. Парушальніка чакае штраф — чатыры базавыя велічыні, а гэта 108 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць