Грамадства11

У Брэсце праціўнікі акумулятарнага завода дэманстратыўна сышлі з сустрэчы з чыноўнікамі

Берасьцейская міліцыя 19 ліпеня чарговы раз не дазволіла праціўнікам будаўніцтва акумулятарнага завода сабрацца на плошчы Леніна ў цэнтры горада, піша радыё «Свабода».

Каля 12 гадзін праціўнікі завода пачалі прыходзіць на плошчу на традыцыйную сустрэчу. Яны зьбіраліся там кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году. Аднак ужо пятую нядзелю запар міліцыя не дазволіла актывістам сабрацца. Пад пагрозай затрыманьня іх змушалі сыходзіць з плошчы, прапаноўваючы прайсьці ў Берасьцейскі гарвыканкам, паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк. 

На сустрэчу з людзьмі ў Берасьцейскі гарвыканкам прыйшлі адзін з новых уласьнікаў акумулятарнага завода Дзьмітры Баскаў, а таксама галоўны інжынэр ААТ «НПФ «Экалёгія» Дзьмітры Гурыкаў. Гэтая фірма праводзіла карэкціроўку праектнай дакумэнтацыі завода, калі той яшчэ належаў ТАА «АйПаўэр». Мадэратарам сустрэчы быў старшыня Берасьцейскага гарвыканкама Аляксандар Рагачук.

Праз 15 хвілін пасьля пачатку сустрэчы большая частка актывістаў пакінула залю, скандуючы «Не заводу!». Гэта адбылося пасьля таго, як адзін зь лідэраў грамадзкай кампаніі супраць акумулятарнага завода Дзьмітры Бекалюк заявіў, што такія сустрэчы павінны мець юрыдычнае значэньне, інакш гэта проста пустыя размовы. Ён прапанаваў абвясьціць правядзеньне грамадзкіх абмеркаваньняў новай ацэнкі ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе прадпрыемства, Баскаў гэтую прапанову не падтрымаў.

Аляксандар Лукашэнка 22 чэрвеня падчас сустрэчы з грамадзкасьцю Берасьця, на якой прысутнічалі і праціўнікі прадпрыемства, паабяцаў правесьці рэфэрэндум пра лёс завода. Яго плянуецца арганізаваць пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома26

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома26

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць