Міністр абароны абвясціў пра пачатак тактычных вучэнняў на гродзенскім напрамку
Кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін абвясціў пра пачатак маштабных тактычных вучэнняў на гродзенскім кірунку. Пра гэта гаворыцца ў Telegram-канале Мінабароны.
Міністр паставіў задачу правесці комплекснае тактычнае вучэнне, падчас якога войскі адпрацуюць пытанні падрыхтоўкі і вядзення абароны на Гарадзенскім тактычным кірунку.
— Мы бачым, што сёння ідзе ўмяшанне ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы. Мы атрымліваем інфармацыю з розных крыніц, якая не можа нас не турбаваць. Прагназуем развіццё розных варыянтаў (… ) — пракаментаваў Віктар Хрэнін. — Гэтае рашэнне сёння ноччу даложана кіраўніку дзяржавы. Ім зацверджана».
«Магу з упэўненасцю сказаць, што ўзброеныя сілы боегатовыя. Маральны дух высокі, і мы гатовыя да выканання задач», — сказаў ён.
«Галоўнай задачай для нас з'яўляецца захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. І мы гэтую задачу выканаем. Мы ўсе беларусы, гэта наша зямля, і мы яе нікому не аддадзім».
Каментары