Грамадства1919

«Сілавікам нас выдала мясцовая бабуля». Экс-рэжысёрка БТ пра ноч з маці ў ізалятары

Экс-вядучую «Белтэлерадыёкампаніі» Наталлю Бібікаву разам з яе дачкой Аляксандрай Бабковай, экс-рэжысёркай тэлеканала «Беларусь-3», сёння ў абед выпусцілі з Жодзіна. Іх затрымалі разам на нядзельным маршы 25 кастрычніка. 

Аляксандра расказала «Нашай Ніве», што разам з усімі пратэстоўцамі іх кампанія, якая складалася з яе, музыкі Эрыка Арлова-Шымкуса і іх мам, спрабавала схавацца ў дамах на Арлоўцы, калі ў дэманстрантаў паляцелі святлошумавыя гранаты.

— Мы забеглі ў адзін з пад’ездаў, які знаходзіцца побач з РНПЦ «Маці і дзіця». Туды нас пусціў мясцовы хлопец, нават пасля выносіў нам ваду. Агулам там хавалася чалавек 25. У асноўным — дзяўчаты. Хутка дадому вярнуліся нейкія бабуля і дзядуля, яны былі незадаволеныя, што мы ў іх сядзім. Груба сказалі сыходзіць. У выніку бабуля паклікала сілавікоў і выдала ім нас: «Вось, тут хаваюцца».

Саша падчас забастовак на «Белтэлерадыёкампаніі» ў жніўні, адкуль яна звольнілася пасля выбараў. Фота Надзеі Бужан

Забралі з пад’езда амаль усіх: хлопцаў і жанчын развозілі асобна. Пашанцавала толькі тым, хто ў момант затрымання папрасіўся да жыхароў у прыбіральню.

— У іх ліку была маці Эрыка. Пры гэтым сілавікі спрабавалі ламацца ў тую кватэру, але не атрымалася, — згадвае Саша.

У Савецкі РАУС дзяўчыну павезлі разам з маці, пасля яны заўсёды знаходзіліся побач. 

— У РАУС мы проста стаялі гадзін 5-6, пасля нам дазволілі сесці. І нават далі вады, пусцілі ў прыбіральню. У Жодзіна павезлі позна ноччу, гадзіне а другой. У камеры на 4 чалавекі нас аказалася 10, без матрацаў і якой-кольвечы пасцелі. Валанцёры патлумачылі, што гэта, верагодна, каб не парыцца з намі дзеля адной ночы. 

Наталля Бібікава з Сашай, мужам і малодшым сынам

У выніку судовага пасяджэння справу Наталлі адправілі на дапрацоўку — у лістападзе будзе новы суд. Аляксандра пагадзілася з пратаколам, таму атрымала штраф у 7 базавых велічынь.

Музыка Эрык Арлоў-Шымкус цяпер знаходзіцца на Акрэсціна.

— Буду сёння спрабаваць перадаць яму лекі ад ціску, — кажа Саша. — Яго заплечнік пры затрыманні застаўся ў мяне, на жаль. Я радая, што для нас з маці ўсё так скончылася, але выдыхнуць з палёгкай пакуль не атрымаецца.

Чытайце таксама:

Рэжысёрка БТ: Кажуць, у тэлерадыёкампаніі баяцца, што забастоўшчыкі захопяць будынак

Каментары19

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну85

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

З вызваленымі вязнямі ва Украіне сёння сустрэнуцца прадстаўнікі дэмсіл

Прэс-сакратар МЗС пра Анджэя Пачобута: «Мяне няправільна зразумелі»5

У Гродзенскім раёне гарыць касцёл у Сапоцкіне10

Алесь Бяляцкі ўпершыню за тры гады сустрэўся з жонкай ВІДЭА2

У Мінску зацвердзілі праграму навагодніх святкаванняў: гулянні да 4‑й раніцы2

Ці надоўга прыйшло пахаладанне?

ШІ бяссільны перад мастацтвам: вершаваныя запыты змусілі яго расказаць, як ствараць атамныя бомбы і ламаць сайты7

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну85

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць