Улада

Васкрасенскі расказаў, як схадзіў у СІЗА КДБ да Эдуарда Бабарыкі

Сустрэча адбылася яшчэ 18 лістапада, пра гэта Юрый Васкрасенскі расказаў «Нашай Ніве».

Эдуард Бабарыка. Фота Волі Афіцэравай

«Гэта адбылося з дазволу следчых органаў. Я напісаў хадайніцтва ў следчае ўпраўленне КДБ, і яно было задаволена. Эдуард быў у добрым гуморы, добра выглядаў.

Я паведаміў яму, што займаюся пытаннем змянення яму меры стрымання. Больш за месяц таму я падаў адпаведнае хадайніцтва аб змяненні меры для Віктара і Эдуарда Бабарыкаў на хатні арышт пад маю паруку», — расказвае Юрый.

Візіцёра цікавіла, ці не будзе Эдуард супраць, каб той займаўся гэтай справай. Васкрасенскі кажа, што адмоўнага адказу не атрымаў. Агулам сустрэча доўжылася каля гадзіны. Паспелі абмеркаваць і грамадска-палітычныя тэмы.

«Ён пытаўся, што адбываецца «за сценамі», я расказаў пра няспынныя выхады людзей на вуліцы па нядзелях, расказаў пра наш «круглы стол», — кажа Васкрасенскі.

Ці ставіліся перад Эдуардам нейкія ўмовы для таго, каб ён мог выйсці з СІЗА? «Я асабіста нікому такіх умоў не ставіў. Якія ўмовы ставіць следства? Гэта ўжо пытанні да самога следства і абвінавачаных».

Юрый Васкрасенскі. Фота Надзеі Бужан

Васкрасенскі кажа, што моцна засмуціўся праз нядаўняе выказванне Паўла Латушкі пра тое, што Віктар і Эдуард Бабарыкі хутка могуць быць на волі.

«У пагоні за палітычным хайпам многія не разумеюць, што пэўныя рэчы трэба рабіць у цішыні. Хайпаваць ужо можна потым, калі ўсё гэта рэалізавалася. Логіка нашай улады такая, што яна нічога не робіць пад прымусам. Калі ідзе ціхі працэс па вызваленні Эдуарда Бабарыкі, а тут вылазіць нейкі апазіцыйны дзеяч, які кажа, што хутка Эдуард Бабарыка павінен быць на волі, то з логікі ўладаў гэты працэс можа адразу спыніцца.

Гэты працэс, які быў запушчаны і ўжо ішоў да лагічнага вырашэння, рэзка затармазіўся. Гэта вельмі далікатная тэма, і трэба разумець узровень адказнасці, калі ты пра нешта кажаш».

«Эдуард трымаецца добра, кажа, што цяжка лайдачыць. Ён чытае шмат кніг, перадае ўсім прывітанне, ні аб чым не шкадуе. Але паколькі ён чалавек актыўны, то яму ў гэтых чатырох сценках цяжка знаходзіцца без актыўнай дзейнасці. Адзінае, што ратуе і адцягвае, — гэта кнігі і перапіска», — расказвае Юрый.

«Наколькі я ведаю, Лаўроў не падымаў пытанне аб вызваленні Бабарыкі. Калі б ён падняў такое пытанне, то яно б было вырашана вельмі хутка, цягам дня», — мяркуе Васкрасенскі.

Эдуард Бабарыка, фота Надзеі Бужан

Факт такой сустрэчы «НН» пацвердзіла адвакатка Эдуарда Ірына Варанкова. Ні пра якія падрабязнасці спаткання яна расказваць не стала.

Эдуард Бабарыка — кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі. Быў затрыманы 18 чэрвеня разам з бацькам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў. Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. У гэты ж дзень Эдуард быў змешчаны ў СІЗА КДБ. 21 чэрвеня Эдуарду Бабарыку выставілі абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 243 («Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры»). Прызнаны палітычным вязнем.

Юрый Васкрасенскі — гэта былы сябра ініцыятыўнай групы Бабарыкі, які пасля выбараў апынуўся ў «амерыканцы». У хуткім часе з’явілася ягонае інтэрв’ю Марату Маркаву, якое ён даваў у статусе зняволенага. А на сустрэчы з Лукашэнкам Васкрасенскі сядзеў ад яго па правую руку. Літаральна на наступны дзень ён выйшаў на волю з даручэннем «падрыхтаваць прапановы па зменах у Канстытуцыю».

Каментары

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты32

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна9

У Гродне трое школьнікаў здзекаваліся з іншага падлетка: падвесілі за партфель у прыбіральні4

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар3

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G3

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін даказваў Дудзю, што не яўрэй17

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты32

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць