Грамадства

Правакатарка з пікета Ціханоўскага: Я хацела, каб прэзідэнтам стаў Бабарыка

«Народнай Волі» ўдалося звязацца з Аленай Кузьміной — правакатаркай з пікета Сяргея Ціханоўскага ў Гродне. Пасля затрымання блогера інтэрнаўты раскрылі, што жанчына з'яўляецца ўдзельніцай чата «Распусная Беларусь». Знайшлі і старое фота з тэлефонным нумарам Алены, на якім «прыемная дзяўчына пышных формаў» прапануе правесці вечар з мужчынам, у інтэрнэце нават фігуравала сума, у якую абыдуцца пару гадзін з Аленай. Упершыню жанчына пагадзілася размаўляць з прэсай. 

— Нашай уладзе гэта (маецца на ўвазе збор людзей у цэнтры горада) не трэба было, — распавяла Алена пра правакацыю з Сяргеем Ціханоўскім. — Арганізатар усяго — ФСБ, а ў мяне былі проста сувязі ў Расіі. Вы разумееце, што я не магу ўсё сказаць, але адмовіцца я не магла. Выставілі ўсё так, як быццам я яму хацела нашкодзіць, але ніхто не падумаў, што ратавала. Лепш так, чым ляжаць закапаным у зямлі.

— Як на вас выйшла ФСБ?

— Вы такая цікаўная… Адзін хлопец знайшоў, не магу сказаць усё ў падрабязнасцях…

— Вы не змаглі адмовіцца?

— Так, не змагла.

— Як думаеце, чаму вам пасля гэтага скандалу не дапамаглі з'ехаць з краіны?

— Не ведаю… Мабыць, тут патрэбна. А наогул, паглядзіце, якая актыўная інтэграцыя. Можа, хутка мы станем Расійскай Федэрацыяй і ўсе канфлікты на гэтым скончацца.

— А як вы асабіста ставіцеся да таго, што адбываецца ў краіне?

— Вось вы ўспомніце гісторыю з Барысам Нямцовым або Аляксеем Навальным. Гэтымі людзьмі можна захапляцца. І паглядзіце, як прыбралі таго ж Нямцова. А што робяць з Навальным… Я шчыра хацела, каб прэзідэнтам стаў Віктар Бабарыка. Разумны інвестар, мэтанакіраваны…

Пасля гэтай размовы журналіст патэлефанавала Алене, каб задаць пару дадатковых пытанняў. Аднак яна адмовілася даваць каментары і са словамі «Пішыце, што хочаце!» паклала слухаўку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома32

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома32

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць