Міністр аховы здароўя Украіны Максім Сцяпанаў паабяцаў спыніць узмацненне каранцінных абмежаванняў з-за каранавіруса як мінімум да пачатку мая.
Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала ICTV.
Паводле яго слоў, санітарныя меры ўжо прыносяць краіне патрэбны вынік — колькасць хворых на COVID-19 зніжаецца.
«Мы не думаем, што нам трэба будзе ўводзіць больш жорсткія меры, чым тыя, што ёсць цяпер», — сказаў міністр.
Ён удакладніў, што згладзіць з'яўленне новых успышак каранавіруса таксама дапаможа масавая вакцынацыя, якая павінна пачацца ў краіне да канца лютага.
Каментары