Культура

У спісе аб'ектаў пад знос аказалася сядзіба Цюндзявіцкіх канца ХІХ стагоддзя ФОТЫ

У пачатку года ў Віцебскай вобласці зацвердзілі спіс аб’ектаў, якія падлягаюць спісанню і зносу. Сярод разбураных цялятнікаў, клубаў і гаражоў аказалася сядзіба Цюндзявіцкіх, пабудаваная ў вёсцы Галошава Талачынскага раёна.

Так сядзіба выглядала 10 год таму

Сядзіба калісьці належала выхадцам са шляхетнага роду. Міхаіл Цюндзявіцкі — паплечнік Кастуся Каліноўскага. Удзельнічаў у паўстанні, а ў 1863 годзе быў расстраляны ў цэнтры Мінска. Маёнтак пасля яго смерці пабудавалі сваякі.

У доме размяшчалася сталовая, бібліятэка, кабінеты і спальні, захоўвалася калекцыя партрэтаў і антыкварных вырабаў з фарфору і срэбра.

Гаспадары з’ехалі адсюль у 1917 годзе ў Польшчу. Сядзібу забралі пад школу. У часы Вялікай Айчыннай вайны ў ёй размясціўся нямецкі гарнізон.

Апошнія дзесяцігоддзі дом быў закінуты і дайшоў да сумнага стану. Фарба аблупілася, абваліліся калоны на ўваходзе.

У Талачынскім райвыканкаме тлумачаць, што сядзіба трапіла ў спіс пад знос, бо была ў аварыйным стане.

Цяперашні стан

«Заходзіць туды небяспечна. Усе драўляныя перакрыцці паміж паверхамі рухнулі. Правалілася столь, і за ёй частка даху. Мы забілі ўсе вокны, дзверы, каб туды ніхто не хадзіў — усё адно адрывалі дошкі, лазілі, нешта шукалі. Але пакуль зносіць дом ніхто не збіраецца, хоць ён і стаіць у плане на 2023 год», — кажа Алена Валевіч, начальніца аддзела ідэалагічнай працы Талачынскага райвыканкама, на балансе якога і знаходзіцца пабудова.

Калі там апошні раз быў рамонт, невядома. Ахоўнага статусу маёнтак не мае.

«Ніхто не хоча яго купляць, — уздыхае чыноўніца. — Выстаўлялі на продаж яшчэ да майго прыходу ў 2018-м. Спрабавалі знайсці нашчадкаў у Польшчы. Наколькі ведаю, у сваяка не было сродкаў для аднаўлення сядзібы. Я буду самым шчаслівым чалавекам у гэтым свеце, калі гэты будынак нехта купіць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома14

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома14

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць