Грамадства

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 12 чалавек: у тым ліку экс-следчага Яўгена Юшкевіча і абвінавачаных у тэрарызме

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 12 чалавек. Гэта Яўген Юшкевіч, Сяргей Прус, Дзмітрый Бондараў, Дзмітрый Сончык, Андрэй Разуваеў, Ірына Мельхер, Антон Мельхер, Галіна Дзербыш, Сяргей Разановіч, Любоў Разановіч, Павел Разановіч і Яўген Буйніцкі.

Яўген Юшкевіч

Так, Сяргей Прус і Дзмітрый Бондараў былі асуджаныя паводле ч. 3 арт. 130 КК да 5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за стварэнне і размяшчэнне ў інтэрнэце відэароліка з заклікамі да супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў АМАП ГУУС Магілёўскага аблвыканкама.

Дзмітрый Сончык быў асуджаны паводле арт. 364 і арт. 369 КК да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі за абразы і пагрозы супрацоўнікам АУС у каментарах у адным з тэлеграм-каналаў цягам 2020-2021 г. 

Андрэй Разуваеў быў асуджаны да чатырох гадоў хіміі за абразу прадстаўніка ўлады і захоўванне нязначнай колькасці пораху, які застаўся ў абвінавачанага з часоў занятку паляваннем. 

Ірына Мельхер, Антон Мельхер, Галіна Дзербыш, Сяргей Разановіч, Любоў Разановіч, Павел Разановіча затрыманыя па абвінавачванні ў тэрарызме. Названыя людзі знаходзяцца пад вартай з пачатку снежня 2020 года.

Экс-следчы Яўген Юшкевіч таксама абвінавачваецца ў тэрарызме, а таксама паводле арт. 342 і 293 КК.

Праваабаронцы заклікаюць перагледзець прынятыя ў дачыненні да названых палітвязняў меры, працэсуальныя рашэнні і прысуды пры выкананні права на справядлівае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на рашэнні аб меры стрымання і прысуды.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды8

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Шаман і Мізуліна пабраліся шлюбам у акупаваным Данецку15

Маці хлопчыка з Гродна, якому дапамагалі збіраць грошы затрыманыя блогеры: Яны перадалі нам 257 тысяч, для нас гэта велізарныя грошы5

Інцыдэнт на эскалатары ў мінскім метро адбыўся з чатырохгадовай дзяўчынкай

«Я адразаў людзям галовы». У Мінску п'янчуга хваліўся ўдзелам у вайне ва Украіне і з нажом кінуўся на наведвальніка кафэ17

У Мінску з’явіўся новы парк4

У мінскім метро чалавек захрас у эскалатары1

Бацька вырашыў заступіцца за сына, якога абражалі ў школе. Скончылася крымінальнай справай13

Аэрапорт Вільні быў часова закрыты праз дрон1

Беларускі бізнэсмен аднаўляе гістарычны палац Любамірскіх у Беластоку. Там будзе гатэль і рэстаран1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды8

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць